viasna on patreon

Хлопец з відэа "допыту" сілавікамі цяпер у шпіталі са страсеннем мозгу

2020 2020-11-30T14:46:40+0300 2020-11-30T14:46:41+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/yan_90-kopija.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пасля "Маршу суседзяў" 29 лістапада ў інтэрнэце з'явілася відэа "допыту" сілавікоў затрыманага на пратэстнай акцыі хлопца. Як мяркуецца, гутарка адбылася ў машыне для перавозкі асабовага складу. На відэа дапытваецца 30-гадовы дызайнер-фрылансер Ян. Паводле інфармацыі Оnliner.by хлопца даставілі ў бальніцу хуткай медыцынскай дапамогі, дзе яму дыягнаставалі страсенне мозгу, пералом носа і іншыя траўмы. Вядома, што пасля затрымання яго даставілі ў Ленінскае РУУС, з якога ўжо хуткая забрала яго ў бальніцу.

Як піша Оnliner.by, цяпер Ян знаходзіцца ў аддзяленні нейрахірургіі. Ён у свядомасці, але пакуль мець зносіны з журналістамі на тэму відэа і затрымання адмаўляецца.

"У мяне страсенне мозгу, зламаны нос, расколіна, таксама пацярпела левая шчака, — кажа Ян. — Па самаадчуванню... Ляжаць магу, сядзець цяжка..."

Колькі Ян прабудзе ў шпіталі — пакуль невядома.

Нагадаем, на ўчорашнім відэа затрыманы паведамляе, што ён дызайнер-фрылансер. Выгляд у яго няважны, твар чырвоны. Галасы за кадрам задаюць пытанні —мужчына, задыхаючыся, спрабуе адказваць. У канцы просіць прабачэння і паведамляе, што яго прэзідэнт Алескандр Рыгоравіч Лукашэнка.

Хлопец з відэа "допыту" сілавікамі цяпер у шпіталі са страсеннем мозгу

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства