viasna on patreon

72-гадовага мінчука асудзілі за гвалт у дачыненні да АМАПаўца. Пакаранне — пяць гадоў "хатняй хіміі"

2020 2020-11-30T18:46:33+0300 2020-11-30T19:03:32+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/sud_matalok.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У сталіцы 72-гадовага мужчыну суд Савецкага раёна 27 лістапада асудзіў па артыкуле 364 Крымінальнага кодэкса за гвалт 8 верасня ў дачыненні да супрацоўніка АМАПа. Пакаранне — пяць гадоў "хатняй хіміі". Пра гэта паведамляе прэс-служба Мінскага гарадскога суда.

Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Паводле абвінавачання, "пенсіянер 8 верасня ў перыяд з 19.00 па 21.00 быў на праспекце Машэрава ў Менску падчас несанцыённых масавых мерапрыемстваў". Там ён "у мэтах перашкоджання законнай дзейнасці супрацоўніка АУС па ахове грамадскага парадку наўмысна ўжыў гвалт" у дачыненні да АМАПаўца. Не менш двух разоў ударыў яго ў твар, удакладняе прэс-служба суда.

Па шляху да міліцэйскай машыне мужчына працягваў аказваць супраціў, «нанёс не менш аднаго ўдару нагой у вобласць асобы пацярпелага». Суд адзначае, што ў АМАПаўца — цялесныя пашкоджанні, але яны не пацягнулі засмучэнні здароўя або нязначнай стойкай страты працаздольнасці.

Суд прызнаў мужчыну вінаватым «у гвалце ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў з мэтай перашкодзіць яго законнай дзейнасці». Суд Савецкага раёна прызначыў пакаранне ў выглядзе абмежавання волі без накіравання ў выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу на тэрмін 5 гадоў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства