viasna on patreon

"Мама, цябе не білі?" — Беларусь пасля жніўня і дзеці, якія жывуць у ёй Аўдыё

2020 2020-12-14T04:02:46+0300 2020-12-14T18:52:26+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/ikonka-15.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Прэзентуем 15-й выпуск праваабарончага падкаста "Вясна прыйдзе". Прысвечаны ён дзецям.

Калаж
Калаж "Вясны". Малюнкі падабраны kyky.media

"Мама, цябе не білі?" — першае, што спытала сямігадовая дачка Вольгі Смалянка пасля яе вызвалення. Бацькі імкнуцца аберагаць яе ад інфармацыі аб гвалце ў Беларусі, але дзяўчынка задае пытанні аб тым, што адбываецца, і палохаецца людзей у чорным.

Малодшая дачка Алены Гесс кожны дзень пасля школы заходзіць да мамы на працу, каб праверыць, ці на месцы яна — Алену затрымлівалі на трое сутак, а потым завялі крымінальную справу за надпіс, прысвечаны Святлане Ціханоўскай.

Маленькі жыхар "Каскаду" (раён у Мінску) ужо прывык да амапаўцам на дзіцячай пляцоўцы.

Пяцігадовая дзяўчынка бачыла, як ГУБАЗіК граміў кавярню.

Дзіця крычала, калі амапаўцы збівалі чалавека…

Усе мы пасля прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі сталі жыць сапраўды ў новай рэальнасці. Але ў ёй таксама жывуць і нашы маленькія грамадзяне — ім і прысвечаны 15-ы выпуск подкаста "Вясна прыйдзе":

* У падкасце выкарыстана аўдыё з сюжэту TUT.BY пра ГУБАЗіК вечарам 6 верасня ў Мінску

Слухайце выпуск падкаста таксама на  Soundcloud ці YouTube.

Падпісвайцеся на падкаст "Вясна прыйдзе" на Soundcloud, каб атрымліваць паведамленні пра новыя выпускі! 

А таксама спампуйце мабільную версію Soundcloud для таго, каб слухаць выпускі нашага падкаста праз мабільны тэлефон.

Па ўсіх пытаннях звяртайцеся сюды: viasnapryjdzie96@gmail.com


Іншыя цікавыя выпускі падкаста: 

СІЗА №6, перадачы, сваякі і аўтазакі, якія прыбываюць у чацвер — Едзем у Баранавічы з падкастам "Вясна прыйдзе"

У СІЗА№6 горада Баранавічы з кастрычніка сталі перавозіць затрыманых на мінскіх маршах — тых, каму уже не хапае месца на Акрэсціна. Мы з'ездзілі ў Баранавічы 29 кастрычніка — тады супалі адразу тры чацвяргі: адзіны ў тыдзень дзень прыёму на Акрэсціна, перавозка затрыманых у Баранавічы, адзіны (на той момант) дзень перадачы перадач у СІЗА№6.

Яшчэ адна нядзеля. Кардоны, 23.34 і людзі, якія гуляюць

Адна з нядзель у Мінску. Хтосьці прабіраецца "партызанскімі сцежкамі"; хтосьці на хвілінку забягае ў кафэ, дзе дапамагаюць пратэстоўцам; хтосьці наўпрост адважваецца падысці да сілавікоў з пытаннем: "А што вы тут робіце?" А міма на самакатах катаюцца дзеці і абмяркоўваюць "ціхароў".

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства