viasna on patreon

Затрыманні, вобшукі. Хроніка палітычнага пераследу 29 снежня Дапоўнена

2020 2020-12-29T22:40:00+0300 2020-12-29T23:26:24+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/guzaeuski_petr.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

29 снежня праваабаронцы "Вясны" працягваюць фіксаваць факты палітычнага пераследу ў Беларусі: затрыманні, вобшукі і іншыя формы ціску на грамадзянаў за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю і незадаволеннасць дзеяннямі ўладаў. 

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам праз тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію:

  • +375 44 734 45 51
  • +375 29 835 94 49
  • +375 17 377 55 40.
  • Тэлеграм @ViasnaSOS, @SOSViasna

Як паведаміла "БАЖ",  у рэдакцыю газеты "Ганцавіцкі час" у 10:30 прыйшла міліцыя. Сярод тых, кто прыйшоў у рэдакцыю, быў начальнік крымінальнага вышуку Ганцавіцкага РАУС Дзмітрый Юрчык. Прыблізна праз гадзіну міліцыянты з'ехалі, разам з імі галоўны рэдактар газеты "Ганцавіцкі час" Пётр Гузаеўскі. Па інфармацыі праваабаронцаў брэсцкай "Вясны", вобшука ў рэдакцыі не было. З РАУС прыходзілі ў рэдакцыю "з праверкай".

Галоўны рэдактар “Ганцавічскага часу” і сайта
Галоўны рэдактар “Ганцавічскага часу” і сайта "Першы рэгіён" Пётр Гузаеўскі

Журналісты не бачылі, каб нешта забралі з рэдакцыі. Калі прыйшла міліцыя, журналісты пачулі, што ён робіцца па замове з Драгічына. Менавіта ў гэтым горадзе днямі распачалі крымінальную справу паводле "абразы прэзідэнта Рэспублікі Беларусь". Падазраваным па справе  з'яўляецца карэспандэнт "Першага Рэгіёна" Сяргей Гардзіевіч. Пасля рэдакцыі супрацоўнікі міліцыі прыйшлі з вобшукам дадому да выдаўца газеты "Ганцавіцкі час" і сайта "Першы рэгіён" Пятра Гузаеўскага.


29 снежня быў затрыманы Андрэй Паветка. Супрацоўнікі міліцыі сустрэлі яго каля дома. Прад'явілі пасведчанне і сказалі, што на яго напісалі заяву (жонка падрабязнасці не запомніла). Андрэй паспеў аддаць тэлефон жонцы, рэчы сабраць не далі, забралі адразу ж.


Па інфармацыі "Белсата", па стане на 16:10 ў Брэсце адбываецца ператрус у рэдактара незалежнага выдання «Першы рэгіён» Паўла Дайліда. Пасля ператрусу яго павезлі на допыт у Івацэвіцкі РАУС. У Дайліда забралі мабільны тэлефон.

Нагадаем, раней супраць журналіста «Першага рэгіёна» Сяргея Гардзіевіч распачалі крымінальную справу паводле арт. 368 КК (абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь). 25 снежня ў дачыненні Гардзіевіча абралі меру стрымання ў выглядзе хатняга арышту. Яго прызналі палітычным зняволеным.


У сераду, 30 снежня, у 10 гадзін у Следчы камітэт выклікалі на допыт па "справе Каарданацыйнай Рады" сябра асноўнага складу Каардынацыйнай рады палітыка Мікалая Казлова.


Па інфармацыі "БАЖ", незалежную журналістку Іну Дабратвор 5 студзеня выклікаюць ў пракуратуру Заводскага раёна Мінска для “Прафілактычнай гутаркі”, Адпаведную позву журналістка атрымала па пошце. Іну Дабратворзатрымлівалі падчас асвятлення ў Мінску акцыі 29 лістапада. На наступны дзень суд Заводскага раёна аштрафаваў журналістку на 1215 рублёў.

Таксама стала вядома, што за асвятленне акцыі 4 кастрычніка супраць журналісткі склалі адміністрацыйны пратакол (яе не затрымлівалі, верагодна пратакол склалі па аператыўных відэа). Але тэрмін прыцягнення да адміністрацыйнай адказнасці (2 месцы) прайшоў, таму суд пастанавіў закрыць справу.


Як паведамляе "Белсат", каля ўласнага пад'езду на вачах жонкі і дзяцей быў затрыманы брэсцкі актывіст Андрэй Шарэнда. Міліцыянты, якія яго затрымлівалі, не назваліся, але сказалі, што вязуць яго ў Маскоўскі РАУС Брэста.


Інфармацыя дапаўняецца і абнаўляецца.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства