viasna on patreon

Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя

2020 2020-12-29T19:22:33+0300 2021-01-05T15:43:15+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/spring-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 21:05 (паўтор у суботу ў 8:05) у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” — праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека. 

Прэм'еру ў эфіры анлайн можна паслухаць на сайце Беларускага Радыё Рацыя па любых са спасылак тут, альбо тут.

Анонс праграмы на 29 снежня:

Крымінальны пераслед: Затрыманні прадстаўнікоў Прэс-клуба, прызнанне яшчэ аднаго журналіста палітычным зняволеным, суды за блакаванне дарог у Серабранцы…  Пачуем і каментар праваабаронцы са Светлагорску Алены Маслюковай — пра мясцовую крымінальную справу за допіс у сацсетцы, а таксама пра тое, чаму варта звяртацца да праваабаронцаў па дапамогу, калі вы зазналі крымінальны пераслед.

Каментар-эксперта: Паспрабуем зазірнуць у пенітэнцыярную сістэму ў звязку з тэмай каронавірусу — разам з з дырэктарам праваабарончай арганізацыі "ТаймАкт" Алегам Міхеем. Як мінімум адзін чалавек памёр — зняволены Кавалёў, якому не аказалі добрай медыцынскай дапамогі.

Асоба: Палітзняволеная Ірына Шчасная была рэдактаркай папулярных тэлеграм-каналаў, сярод якіх "Мая краіна Беларусь”. 18 лістапада яе затрымалі супрацоўнікі Следчага камітэта, якія былі пераапранутыя ў форму ЖЭС. З тых часоў Ірына знаходзіцца пад вартай. А якой жа асобай яна была? Цікавілася палітыкай (бо з’яўляецца магістрам паліталогіі), любіла беларускую культуру і гісторыю, дапамагала жывёлам… Больш пра Ірыну даведаемся дзякуючы яе сябру з Кіева Яўгену.

У музычных паўзах — кампазіцыі ў выкананні гурта "Мутнае вока". 

https://spring96.org./wp-content/uploads/2015/03/2020-12-29_Eva_VIASNA_AN.mp3

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства