viasna on patreon

За надпісы ў пад’ездзе дома вілейчуку прысудзілі 3 месяцы арышту

2020 2020-12-29T20:51:42+0300 2020-12-29T20:51:43+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/sud_vileyskogo_rayona_12.12.2026.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Суд Вілейскага раёна. Фота: TUT.BY

Суд Вілейскага раёна. Фота: TUT.BY

У судзе Вілейскага раёна 29 снежня абвешчаны прысуд мясцоваму жыхару Андрэю Сысуну, якога абвінавацілі ў злачынстве, прадугледжаным артыкулам 341 КК РБ   (Апаганьванне збудаванняў і псаванне маёмасці).

Справу разглядала суддзя Таццяна Борыс, бок абвінавачвання прадстаўляла пракурор Вераніка Занковіч.

З матэрыялаў справы вядома, што Андрэй Сысун, дзейнічаючы па папярэдняй змове ў складзе групы, позна вечарам 14 верасня ажыццявіў псаванне маёмасці, якая знаходзіцца на балансе Вілейскага ЖКХ - жылога дома па вуліцы Гарадзішчанская-9, дзвярэй пад’езда, тратуарнай пліткі на пешаходнай дарожцы, а таксама лесвіцы ў пад’ездзе і электрычных шчыткоў.

Псаванне выявілася ў нанясенні надпісаў “Жыве Беларусь!”, “Лука, сыходзь!” і “3%”. Матэрыяльная шкода была ацэненая на суму 167 рублёў, а самі надпісы неўзабаве былі зафарбаваныя.

Андрэй Сысун віну пад час суда прызнаў цалкам.

На першым пасяджэнні 28 снежня Сысун, які працуе аператарам на прадпрыемстве “Кронаспан”, адмовіўся ад паслуг прапанаванага яму дзяржаўнага адваката.

Пад час допыту сведкаў высветлілася, што кампанія з трох чалавек збіралася разам бавіць час у кавярні, але перад гэтым Сысун дастаў з заплечніка балончыкі з чорнай і шэрай фарбай і прапанаваў нанесці надпісы на дзвярах пад’езда і сцяне жылога дома. Кампанія пагадзілася.

Такія надпісы таксама рабілі і іншыя. Так, Сведка Загорац патлумачыла суду, што некаторыя надпісы рабіў іншы чалавек, іх агульны знаёмы Уладзімір. Яна прызналася таксама, што дзеля цікавасці сама зрабіла адзін з надпісаў “Гэта наш горад”.

Дом на вуліцы  Гарадзішчанская, дзе былі зробленыя надпісы.
Дом на вуліцы Гарадзішчанская ў Вілейцы, дзе былі зробленыя надпісы.

Сведка Крысціна Атрошчык, да якой зайшла ў той вечар кампанія, сведчыла ў судзе, што бачыла з вакна ў руках Андрэя балончык з фарбай, а пазней – надпісы ў пад’ездзе. Яна таксама заявіла, што ўся кампанія была нападпітку. Тады яна выклікала міліцыю. Пры гэтым, адзін з кампаніі – Уладзімір Атрошчык – яе былы муж.

Дарэчы, эпізод з нанясеннем надпісаў Уладзімірам, які праходзіў на працэсе як сведка, вылучаны ў асобную вытворчасць.

Сведка Сульжыцкая, якая ў той вечар знаходзілася ў гасцях у Крысціны Атрошчык чула, як каля пад’езда кампанія крычала “Саша, ухадзі!” і “Жыве Беларусь!”.

Пракурор Вераніка Занковіч запрасіла для абвінавачанага Сысуна 3 месяцы арышту.

Андрэй Сысун адмовіўся ад выступу ў спрэчках і ад апошняга слова.

Суддзя Таццяна Борыс абвесціла прысуд: тры месяцы арышту.

Суд арыштаваў мінчанку на два месяцы за надпіс "Жыве Беларусь"

Суд Ленінскага раёна Мінска пакараў 21-гадовую мінчанку Марыю Сафонаву за надпіс "Жыве Беларусь" і выяву БЧБ-сцяга на жылым доме на вуліцы Балтыйскай і тратуарнай дарожкі паводле арт. 341 Крымінальнага кодэкса на 2 месяцы арышта.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства