viasna on patreon

Іллю Туркова асудзілі да чатырох гадоў калоніі за падзеі 14 ліпеня

2020 2020-12-30T13:34:51+0300 2020-12-30T14:06:33+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/turkou_illia.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Ілля Туркоў у залі суда. Фота: spring96.org

Ілля Туркоў у залі суда. Фота: spring96.org

Раніцай 30 снежня ў судзе Першамайскага раёна г. Мінска працягнуўся разгляд справы ў дачыненні да Іллі Туркова, якого вінавацяць па ч. 1 арт. 342 і арт. 364 Крымінальнага кодэкса за падзеі каля ст. м. Плошча Перамогі 14 ліпеня. 

Суд пачаў разгляд крымінальнай справы Іллі Туркова па падзеях 14 ліпеня

17 снежня ў судзе Першамайскага раёна г. Мінска пачаўся разгляд крымінальнай справы супраць Іллі Туркова. Яго вінавацяць паводле артыкулаў 342 і 364 Крымінальнага кодэкса.

Сёння падсудны выступіў з апошнім словам. У прамове Ілля Туркоў яшчэ раз паўтарыў, што шчыра раскайваецца і раней прасіў прабачэння ў пацярпелага, гатовы сплаціць іскавыя патрабаванні, якія заявіў пацярпелы. 

"Хачу нагадаць, што ў мяне не было намеру прычыняць фізічную шкоду здароўю ці яшчэ што-небудзь, гэта былі эмоцыі пад уздзеяннем натоўпу, я знаходзіўся ў стрэсавай сітуацыі".

Абвінавачаны звярнуў увагу суду на тое, што пяць месяцаў знаходзіцца пад вартай, і гэты час яго сям'я застаецца без сродкаў для існавання, бо жонка толькі нядаўна выйшла з дэкрэтнага адпачынку, а ў дзіцячым садку - каранцін праз каранавірус. Таксама Ілля Туркоў казаў і пра тое, што ў іх прыватным доме ацяпленне дровамі і ёсць невялікая гаспадарка, а для яго жонкі ўсё гэта цяжкая фізічная праца. 

"У мінулым у мяне былі судзімасці, якія зараз не прымаюцца ва ўлік, але ўплываюць на тое, як я ўспрымаюся як асоба. Дык вось, я хачу заўважыць, што маё жыццё пачалася другі раз 5 студзеня 2015 года: на працягу шасці гадоў я не ўжываю ніякіх спіртных напояў, за гэтыя шэсць гадоў я дасягнуў поспеху ў прафесійнай сферы, у мяне з'явілася сям'я, пра якую я ўвесь час марыў. Каб разумець што значыць для мяне мая сям'я - мая жонка датычная да таго, што я наогул застаўся жывы. Дзіця, якое ў нас нарадзілася тры гады таму, - няма нічога для мяне даражэй на гэтым свеце. Я не ўяўляю, як жыць без іх", - падкрэсліў у апошнім слове Ілля Туркоў.

Ён прасіў суд праявіць чалавечую велікадушнасць пры выбары віду і тэрміну пакарання, не судзіць яго строга.

За 5 хвілін у счэпцы і два штуршкі ў спіну - 4 гады пазбаўлення волі

23 і 24 снежня прадоўжыўся судовы працэс над Іллёй Турковым, якога абвінавачваюць ва ўдзеле ў дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак, і гвалце ў дачыненні да супрацоўніка ўнутраных спраў.

Рашэнне суда было абвешчанае ў 12.30.

Суддзя Таццяна Ліннік прызнала Іллю Туркова вінаватым у актыўным удзеле ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак і спалучаных з відавочным непадпарадкаваннем законным патрабаванням прадстаўнікоў улады пры адсутнасці прыкмет больш цяжкага злачынства, і на падставе ч. 1 арт. 342 КК прызначыла яму пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін адзін год. Яго ж пастанавіла прызнаць вінаватым у гвалце ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў у мэтах перашкоджання яго законнай дзейнасці і на падставе арт. 364 КК прызначыць падсуднаму пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін чатыры гады. Канчаткова прызначыць пакаранне Іллі Туркову ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін чатыры гады з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Акрамя таго, спагнаць з асуджанага на карысць пацярпелага АМАПаўца Ігара Астапука матэрыяльную кампенсацыю маральнай шкоды ў памеры 500 рублёў, а таксама дзяржпошліну на карысць дзяржавы ў памеры 81 рубель.

Ілля Туркоў плануе абскардзіць прысуд. 

Праваабрончы цэнтр “Вясна” з дапамогай валанцёраў адсочваў гэты судовы працэс. 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства