viasna on patreon

Падкаст "Вясна прыйдзе": Тры гісторыі трох маці — і іх сыноў, рэпрэсаваных з-за прэзідэнцкіх выбараў 2020 Аўдыё

2020 2020-12-30T23:54:00+0300 2021-01-07T15:02:30+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/ikonka-17.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Апошні выпуск подкаста "Вясна прыйдзе" адыходзячага 2020 года прысвечаны гісторыям трох маці, чыіх дзяцей закранулі жорсткія рэпрэсіі. Гісторыі запісаныя ў розны час:

  • у канцы ліпеня, калі ідзе прэзідэнцкая выбарчая кампанія — а Вольга, маці палітвязня Дзмітрыя Фурманава, затрыманага па "справе Ціханоўскага", абвяшчае галадоўку ля сцен СІЗА№1. У той момант Вольга задаецца пытаннем, як жа пройдуць выбары?
  • у сярэдзіне жніўня — адразу пасля абвяшчэння выніках выбараў — маці Алега Харытончыка распавядае, як шукала свайго сына, затрыманага 11 жніўня і адпраўленага на Акрэсціна. "Ужо пачало цямнець, і раптам людзі сталі разбягацца... да Акрэсціна пад'язджае машына, з якой выбягаюць людзі ў чорным — а людзі ў рассыпную…"
  • у канцы лістапада — Вольга, маці Яна Салановіча, асуджанага ўжо на 115 сутак адміністрацыйнага арышту, кожны дзень правярае спісы і кожны чацвер ходзіць перадаваць перадачы. Яна не раз бачыла, як з Акрэсціна выязджаюць аўтазакі з затрыманымі: "Я ўжо як крэпки арэшак і стараюся падтрымліваць іншых маці, калі бачу, што яны на мяжы нервовага зрыву... Але туды ж прыходзяць дзядулі і бабулі... Што ў іх у душы адбываюцца, калі яны бачаць гэта ўсё? Гэта страшна ўявіць".

Больш падрабязную інфармацыю аб трох гісторыях — у 17-ым выпуску падкаста "Вясна прыйдзе":

Слухайце выпуск падкаста таксама на  Soundcloud ці YouTube.

Падпісвайцеся на падкаст "Вясна прыйдзе" на Soundcloud, каб атрымліваць паведамленні пра новыя выпускі! 

А таксама спампуйце мабільную версію Soundcloud для таго, каб слухаць выпускі нашага падкаста праз мабільны тэлефон.

Па ўсіх пытаннях звяртайцеся сюды: viasnapryjdzie96@gmail.com


Іншыя цікавыя выпускі падкаста: 

"Мама, цябе не білі?" — Беларусь пасля жніўня і дзеці, якія жывуць у ёй

Усе мы пасля прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі сталі жыць у новай рэальнасці. Але ў ёй таксама жывуць і нашы маленькія грамадзяне — ім і прысвечаны 15-ы выпуск подкаста "Вясна прыйдзе".

СІЗА №6, перадачы, сваякі і аўтазакі, якія прыбываюць у чацвер — Едзем у Баранавічы з падкастам "Вясна прыйдзе"

У СІЗА№6 горада Баранавічы з кастрычніка сталі перавозіць затрыманых на мінскіх маршах — тых, каму уже не хапае месца на Акрэсціна. Мы з'ездзілі ў Баранавічы 29 кастрычніка — тады супалі адразу тры чацвяргі: адзіны ў тыдзень дзень прыёму на Акрэсціна, перавозка затрыманых у Баранавічы, адзіны (на той момант) дзень перадачы перадач у СІЗА№6.

Голас Марфы ў падкасце "Вясна прыйдзе". Выпуск прысвечаны праваабаронцы "Вясны" і палітзняволенай Марыі Рабковай

Марыя Рабкова ўжо тры месяцы знаходзіцца ў СІЗА№1. Яе чакаюць муж Вадзім Жаромскі, валанцёры, а таксама яе каты. Як ёй сядзіцца ў СІЗА? Ці даходзяць лісты? У 16-м выпуску падкаста "Вясна прыйдзе" мы пачуем таксама і голас Марфы — з тых інтэрв'ю, якія яна паспела даць да свайго зняволення.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства