viasna on patreon

Журналісту сайта “Першы Рэгіён” прад’яўлена абвінавачванне па артыкуле “абраза прэзідэнта”

2020 2020-12-31T17:08:02+0300 2020-12-31T17:12:46+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/gardzievich-01.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Сяргей Гардзіевіч. Фота: БАЖ

Сяргей Гардзіевіч. Фота: БАЖ

У апошні дзнь 2020 года 31 снежня стала вядома, што карэспандэнту сайта "Першы Рэгіён” Сяргею Гардзіевічу прад'яўлена абвінавачванне па частцы 1 артыкула 368 Крымінальнага кодэкса РБ (“абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь”). Пра гэта паведамляе сайт Беларускай асасыяцыі журналістаў.

22 снежня Сяргей Гардзіевіч быў затрыманы на 72 гадзіны, а пасля да яго была прыменена мера стрымання ў выглядзе хатняга арышту.

“Паводле закона, на працягу 10 сутак з моманту затрымання следствам павінна быць прад'яўлена абвінавачванне, калі ёсць падстава да гэтага. Гэты тэрмін заканчваўся 1 студзеня і вось напярэдадні Сяргею Гардзіевічу прад'явілі абвінавачванне. З гэтага моманту ён атрымлівае статус абвінавачанага”, — распавяла адвакат адвакацкага бюро “Юстэра” Вольга Аксюцік, якая з’яўляецца абаронцай журналіста.

Яна таксама дадала, што тэрмін папярэдняга расследавання разлічаны на два месяцы пасля распачынання крымінальнай справы (яна была распачата 22 снежня). Пасля выходных адвакаты карэспандэнта будуць рыхтаваць хадайніцтва аб змене меры стрымання з хатняга арышту на больш мяккую форму.

Падчас хатняга арышту Сяргей Гардзіевіч не можа карыстацца тэлефонам і інтэрнэтам: такім чынам ён фактычна пазбаўлены магчымасці займацца журналісцкай дзейнасцю і забяспечваць сям'ю.

“Віну ў прад'яўленым абвінавачанні Сяргей Гардзіевіч не прызнаў. Ён гатовы змагацца і даказваць сваю невінаватасць”, — распавяла адвакат і адзначыла, што карэспандэнт “Першага Рэгіёна” перадае прывітанні і віншаванні з надыходзячым Новым годам усім, хто за яго хвалюецца.

Брагін: Два гады калоніі за абразу прэзідэнта Лукашэнкі

29 снежня суддзя Брагінскага раённага суду Марыя Гаўрыленка ў закрытым судовым пасяджэнні пакарала мясцовага жыхара Аляксандра Кулагу да 2 гадоў калоніі агульнага рэжыму за абразу Аляксандра Лукашэнкі (ч. 1 артыкула 368 КК).

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства