viasna on patreon

“Хацеў каб газета пісала праўду пра палітычныя падзеі”. Суд за знявагу супрацоўніка міліцыі Дапоўнена

2021 2021-01-29T11:52:37+0300 2021-01-29T12:49:13+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/minski-sud-01.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
суд Мінскага раёна.

суд Мінскага раёна.

Мінскі раённы суд пачаў 29 студзеня разгляд крымінальнай справы Аляксандра Дзяшчэні. Яго вінавацяць у абразе прадстаўніка ўлады (арт. 369 Крымінальнага кодэксу).

Справу разглядае суддзя Алена Новікава. Дзяржаўны абвінаваўца – пракурор Фаміна.

З матэрыялаў следства вядома, што 20 верасня Дзяшчэня наўмысна, з дапамогай тэлефона размясціў у суполцы газеты "Радзіма" ў ВКонтакте паведамленне зневажальнага характару, з выкарыстаннем ненарматыўнай лексікі.

Да суда Дзяшчэня знаходзіўся пад падпіскай аб нявыездзе.

Па справе праходзяць тры сведкі – Грамыка, Янушэўская і Васількоўская. Дзве першыя не з’явіліся на суд, бо пражываюць у іншым месцы. Іх допыт будзе праведзены па скайпе. Васількоўская – хворая.

Абвінавачаны Аляксандр Дзяшчэня цалкам прызнаў сваю віну.

Пацярпелы - супрацоўнік міліцыі Павел Курс вылучыў матэрыяльную прэтэнзію ў памеры 3 000 рублёў за маральныя пакуты.

Пракурор Фаміна апытвае Дзяшчэню

Той тлумачыць, што паддаўся эмоцыям, убачыўшы апублікаваныя спісы міліцыянтаў. Думаў што менавіта гэтыя людзі разганяюць удзельнікаў мітынгаў.

Напісаў праз сайт у Глускую раённую газету, каб яны правільна асвятлялі падзеі у краіне, акцыі пратэсту. Кіраўніцтва газеты звярнулася з гэтай нагоды ў міліцыю.

“У той момант паўстала думка стварыць паведамленне, менавіта пасля таго як выявіў у телеграм-канале NEXTA прозвішчы міліцыянтаў. Напісаў пра пацярпелага на эмоцыях”, - распавядае Дзяшчэня.

 Пракурор: Што напісалі?

Дзяшчэня: "Газета “Радзіма”, давайце пісаць праўду, напрыклад пра гэтага міліцыянта, у тэксце прапанаванай навіны фігуравала слова “мярзота”.

Потым кажа, што ўсвядоміў свой учынак, што не ведае, ці Павел удзельнічаў у разгонах і раскайваецца ў здзейсненым. Тут жа ў судовай зале выбачыўся перад пацярпелым. Той выбачэнні не прыняў.

Скрынштот сайта газеты
Скрынштот сайта газеты "Радзіма".

На пытанне суддзі  адказвае, што фотаздымак Паўла Курса ўбачыў на сайце газеты “Радзіма”, пацярпелы быў у форменным абмундзіраванні. Выказаў меркаванне, што міліцыя не зусім правільна ставіцца да грамадзян РБ.

- Вы сваімі дзеяннямі чаго хацелі дамагчыся?

- Хацеў каб газета пісала праўду пра палітычныя падзеі

- Лічыце што прычынілі Курсу маральную шкоду?

-Так, але не згодны з сумай. Прызнаю мінімальную суму - але не магу сказаць якую, складанае пытанне.

Дапытваюць пацярпелага - начальніка крымінальнай міліцыі Валожына Паўла Курса

Распавядае, што яму адправілі скрыншот з ВКонтакте, дзе было напісана “Можаш не хаваць свой твар пад балаклавай, мы цябе ведаем". Праз некалькі дзён запіс быў выдалены, але начальнік Глускага РАУС даслаў потым скрыншот паведамлення пацярпеламу, якое абвінавачваны накіраваў у газету.

Курс распавядае пра маральныя пакуты, кажа, што жонка баялася выходзіць з дому і весці дзіця ў школу. Яна не магла спаць па начах.

Паказанні сведкі Васілеўскай зачытвалі з пратакола допыту. Яна працуе карэспандэнтам у Глуску, адмініструе старонку Вконтакте. Сказала, што паведамленне было выдаленае і не патрапіла у стужку навін.

Па скайпе апытваюць сведку Вольгу Янушэўскую, адказнага сакратара Глускай раённай газеты

Кажа, што таксама праглядае стужку паведамленняў і пры неабходнасці мадэруе. Першая прачытала паведамленне Дзяшчэні. Але не памятае, ці было ў ім слова мярзота.

Акрамя мадэратараў гэтае паведамленне ніхто не можа ўбачыць.

Далей па скайпе апытваюць галоўнага рэдактара газеты Ірыну Грамыка.

Распавядае, што прапанаваныя рэдакцыі навіны бачныя толькі адмінам.

Кажа, што ў допісе Дзяшчыні было нешта непрыемнае пра супрацоўніка міліцыі і таксама пра газету, што, маўляў, не друкуем праўды.

Гэтае паведамленне бачылі толькі тры чалавекі. Потыя я адправіла тэкст начальніку раённай міліцыі. І ўсё.

Дзяржаўны абвінаваўца запрасіў для Аляксандра Дзяшчэні два гады абмежавання волі без накіравання ва ўстановы адкрытага тыпу.

Прысуд будзе агалошаны 1 лютага ў 10-50.

Будзе дапаўняцца.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства