viasna on patreon

"Чалавек выказвае меркаванне, а вы кажаце: "Паверыўшы ў сваю беспакаранасць". Апошняе слова Няронскага ў судзе

2021 2021-01-29T22:00:00+0300 2021-01-31T12:28:27+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/neronski_sud_789.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сёння ў судзе Лагойскага раёна пракурор Аляксандр Ляўковіч папрасіў суд прызнаць вінаватым па артыкуле 369 і ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса палітвязня аўтара ютуб-канала "Слуцк для жизни" Уладзіміра Няронскага і запрасіў для яго тры гады пазбаўлення волі. Гэта самае строгае пакаранне з усіх магчымых. «Вясна» падрабязна асвятляла ўсе пяць судовых працэсаў. Вынясенне прысуду прызначана на аўторак, 2 лютага. 29 студзеня Уладзімір Няронскі выступіў у судзе з апошнім словам. Вось што ён сказаў — публікуем стэнаграму прамовы палітвязня. 

Палітвязень Уладзімір Няронскі ў судзе 29 студзеня. Фота: spring96.org
Палітвязень Уладзімір Няронскі ў судзе 29 студзеня. Фота: spring96.org

"Мне было непрыемна чуць словы, вырваныя з кантэксту"

"Шчыра кажучы, паслухаўшы пракурора, мне сорамна, што ў нас пракуратура Рэспублікі Беларусь займаецца такой дзейнасцю. Шчыра, нават не чакаў, што такое адбудзецца ў гэтых сценах, і гэтым займаюцца работнікі пракуратуры. Калі звярнуць увагу, як чытаў пракурор гэтае абвінавачванне, звяртаючы ўвагу на яго паводзіны, любы псіхолаг і псіхатэрапеўт скажа, што гэта адбываецца хлусня: ён нешта ўвесь час кранае, лазіць у кішэню. Гэта значыць, у падсвядомасці ён разумее, што ён хлусіць. І сапраўды, мне было непрыемна чуць гэтыя словы, вырваныя з кантэксту, сабраныя ў сказы. Я, як веруючы чалавек, сказаў на судзе, што я наогул не хлушу, і мне пляваць, які тэрмін мне дадуць. Суд на небе — самы справядлівы, і мы за кожны падман панясем пакаранне, запомніце. Ваша пакаранне — гэта ўсё такі абсурд. Я разумею, што Вы [пракурору] гэтую прамову некалькі дзён трэніравалі перад люстэркам, гэтую інтанацыю. Гэта так смешна гучыць — вашыя гэтыя паказанні. Грамадзянін суддзя, я вам скажу дакладна: бог усё чуе.

"У нас цяпер Год адзінства, але з кожным абвінаваўчым прысудам мы ўсё адно ўбіваем клін паміж людзьмі"

Тое, што я сказаў [у відэароліку]: "Давайце пройдзем адсюль і не будзем перашкаджаць людзям хадзіць па тратуары", і мы адышлі ў бок на 10 метраў, — гэта было сказана з мэтай, каб не перашкаджаць людзям. Але мне гэта прыпісалі як шэсце па праспекце, што ўжо хлусня. Па-другое, я ўжо панёс пакаранне ў выглядзе пяці сутак арышту за тое, што нібыта аказваў непадпарадкаванне супрацоўніку, хоць усе сведкавыя паказанні кажуць, што я не аказваў. І гэтыя падсадныя качкі ў ІЧУ, і суддзя тады прыняў у якасці змякчальных абставінаў наяўнасць дзяцей і даў пяць сутак. Але ён разумеў, што гэта хлусня, але ён не мог паступіць інакш і даў мінімальнае пакаранне. Я выйшаў з машыны і ўбачыў, як ідуць гэтыя падсадныя качкі, я разумею, што ім далі такі загад. У судзе ў Слуцку я спытаў: "Як жа так?" — далі 15 сутак. Нават начальнік ІЧУ здзівіўся і спытаў: "Што гэта такое?". І калі я спытаў, чаму яны не ўлічылі наяўнасць дзяцей, суддзя сказаў, што забыўся.

У вашых руках лёсы тысячы людзей, маіх дзяцей, сваякоў і простых беларусаў. У нас цяпер Год адзінства, але з кожным абвінаваўчым прысудам мы ўсё адно ўбіваем клін паміж людзьмі, тых, хто ад суда сапраўды хоча справядлівасці. А любое пакаранне наадварот нагнятае становішча. <...>

"Аляксандр Рыгоравіч, сітуацыя ў краіне вельмі сур'ёзная"

Сёння 269 дзён як я ў зняволенні. Я не пашкадаваў ні аб адным з іх. Так, я пакутаваў, але я рады, што гэта загартавала мой характар. Я многае ў турме зразумеў, што такое блізкія, сям'я і сябры. Ніводзін супрацоўнік міліцыі не скажа, што я неяк яго абразіў за 269 дзён, хоць з мяне здзекаваліся, рэальна здзекаваліся. Асабліва, першыя дні ў Магілёве. Вы можаце ўзяць паказанні там у людзей [ІЧУ, дзе блогер адбываў 10 сутак пасля затрымання 5 траўня з камандай "Страна для жизни"] у камеру да мяне закідвалі смярдзючых бамжоў са слабільным, каб яны абгажвалі там усё. Адзін мне сказаў: "Ведаеш, нас чацвярых сёння сабралі па горадзе, і сказалі, што я ім сёння патрэбны". Гэта смешна, там хворыя людзі, нельга так рабіць з інвалідамі. Як жывёламі, як рэчамі карыстаецеся! Але супрацоўнікі магілёўскага ІЧУ малайцы: яны сказалі, што не будуць падпарадкоўвацца адміністрацыі, і прыбралі на наступны дзень гэтага інваліда. Мяне трымалі ў самай халоднай "хаце". У мяне заўсёды быў парадак, я там усё "хаты" паперамываў. 

Я клянуся, што я не шкадую. Ведаеце, калі б не абавязацельствы перад блізкімі, я б не выходзіў з турмы. Зразумейце, там менш грахоў набіраеш. <...>

Я плачу ад крыўды, што мы коцімся ў прорву. <...> Аляксандр Рыгоравіч, звярніце ўвагу, сітуацыя ў краіне вельмі сур'ёзная. Але чаму ён мяне не пачуў? Выклікаў бы ён мяне і я б яму сказаў.  <...> Калі б я нешта ведаў аб дзеяннях кагосьці, я б не хаваў, я не маю права падманваць. Пакайцеся ў ілжэсведчанні. Гэта самае страшнае. <...> Вы бачылі ролікі, дзе я падыходжу і вітаюся з міліцыянтамі? Я ж усё разумею і не вінавачу, што яны выконваюць загад. Міліцыя трэба пры любой уладзе, як і турмы, суды, але мы павінны заставацца людзьмі. Вы б пасядзелі ў турмах — вы ж не ведаеце, што там робіцца.

"У суддзяў, ёсць указанні: "садзіць" і не апраўдваць"

Мы судзім, але мы няправільныя пакарання выбіраем. Яны горшымі выходзяць адтуль. Я б не так паступаў. Ёсць тыя, хто раскайваецца і яны заслугоўваюць лепшых умоваў утрымання. А ні так, як ён ідзе крадзе, каб вярнуцца ў "хату", дзе ёсць каўбаса і цыгарэты, сала, ён сядзіць там, як кароль. <...>

Я хачу, каб Вы мяне пачулі і зразумелі. Я яшчэ ў следчага спытаў, за што ў мяне 342 [артыкул Крымінальнага кодэкса] , ён сказаў, што толькі за знаёмства з Ціханоўскім. Следчы падчас следства сам шмат чаго зразумеў. Бяда наша ў тым, што мы не прызнаем памылкі. Ды я прызнаў віну, што абазваў мэра на эмоцыях. <...> Я сачу за навінамі. Так, у вас у суддзяў, ёсць указанні: "садзіць" і не апраўдваць, але вы зразумейце, што мы ўсе памром.<...>

Я адразу сказаў следчаму, што калі я зрабіў штосьці не так, то хай пасадзіць мяне на 25 гадоў. Многія сядзяць, бо ім шанцу не даюць, а далі адразу тры гады. Праз 6 месяцаў турма — гэта ўжо дом. Грамадзянін пракурор, нельга так рабіць: вы заўсёды запрашваеце па-максімуме, не ўлічваючы нічога. У мяне сябры ёсць: і міліцыянты і пракуроры, і я не ведаю як цяпер буду жаць ім руку, бо яны ўжо па локаць у крыві: адна — у нашай крыві, другая — у слязах маці і дзяцей. Як ім ціснуць рукі? Я любое пакаранне прыму.

"Чалавек выказвае сваё меркаванне, а вы кажаце: "Паверыўшы ў сваю беспакаранасць" 

Чамусьці мы вельмі дрэнна ставімся да слова "рэвалюцыя", хоць мы выхаваныя на гэтым.<...> Ні ў адным роліку я не заклікаў браць палкі і біць або рэзаць. Мне пішуць, што дзякуючы мне, аб'ядналіся ўсе беларусы. За [судовым] працэсам сочаць сотні чалавек. Мне з усяго свету дасылаюць паштоўкі падтрымкі. Калі вы прызначыце мне тры гады — вы ўяўляеце, якая будзе хваля негатыву? Але можна па-іншаму.

Чым больш садзяць людзей — тым больш расце супраціў. Трэба ісці на кантакт. Я шчаслівы чалавек. Я адмыслова трымаю гэты спіс таго, што мне давялося там прайсці, якія там былі ўмовы. І я застаўся чалавекам. 

Чалавек выказвае сваё меркаванне, а вы кажаце: "Паверыўшы ў сваю беспакаранасць". Паверце, я адразу ведаў, што мяне за гэта пасадзяць. Я гэта рабіў, не таму шта я беспакараны. Грамадзянін пракурор, гэта ўсё не праўда, гэта вырвана з кантэксту. Гучыць непрыгожа. Хтосьці збоку падумае, сапраўды, Няронскі — нейкі вораг народа. Але, грамадзянін суддзя, дзякуй, Вы тады да 6 вечара глядзелі ролікі [з ютуб-канала "Слуцк для жизни"]. Менавіта пасля дома дзяцей-інвалідаў я сказаў слова "рэвалюцыя". Са слязамі сказаў, плачучы за лёс краіны, у адрозненні ад усіх. 

Я цаной свайго жыцця і волі вярнуў дзецям іх дом [гаворка ідзе аб сітуацыі з дзіцячым цэнтрам "Радуга" ў Мазыры]. Пасля гэтага я і стаў у сваіх роліках такім эмацыйным.

За 26 гадоў вы калі-небудзь бачылі, каб людзі зноў пачалі мець зносіны з суседзямі? Хачу звярнуцца да беларусаў: вы прабачце гэтага чалавека [верагодна, гаворка ідзе пра Аляксандра Лукашэнку], але менавіта дзякуючы яму, мы зразумелі многае. Яго шкада. 

Я хачу, каб гэты суд быў самы сапраўдны. Я прашу прабачэння яшчэ раз перад усімі. Не трэба судзіць, не трэба абвастраць абстаноўку. Я вельмі спадзяюся, што разважлівасць усё ж такі пераможа».

Прысуд будзе абвешчаны 2 лютага ў 10:00.

Храналогія суда над Уладзімірам Няронскім:

Пракурор запрасіў для Уладзіміра Няронскага 3 гады "калоніі"

"Вясна" працягвае назіраць за гэтым судовым працэсам: сёння адбудуцца спрэчкі бакоў, а Няронскі выступіць з апошнім словам.

Суд над палітвязнем Няронскім: Агучаны матэрыялы СМІ, якія нібы падцвярджваюць, што ў Беларусі былі дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак

Суд Лагойскага раёна 20 студзеня працягвае разгляд крымінальнай справы супраць палітзняволенага Уладзіміра Няронскага па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч. 1 арт. 342 і 369.

"Што вы зрабілі, калі я сядзеў у турме, — людзей забілі!" Трэці дзень суда на палітвязнем Няронскім

Суд Лагойскага раёна 14 студзеня працягвае разгляд крымінальнай справы супраць палітзняволенага аўтара ютуб-канала "Слуцк для жизни" Уладзіміра Няронскага па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч. 1 арт. 342 і 369.

Суд над палітзняволеным блогерам "Слуцка для жизни" Уладзімірам Няронскім працягваецца

Суд Лагойскага раёна 13 студзеня працягвае разгляд крымінальнай справы супраць палітзняволенага аўтара ютуб-канала "Слуцк для жизни" Уладзіміра Няронскага па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч. 1 арт. 342 і 369.

Першы суд па “справе Ціханоўскага”. У Лагойску судзяць палітвязня Уладзіміра Няронскага

У судзе Лагойскага раёна 12 студзеня пачаўся суд над палітзняволеным аўтарам ютуб-канала "Слуцк для жыцця" Уладзімірам Няронскім. Яго судзяць па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч. 1 арт. 342 (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) і 369 (Абраза прадстаўніка ўлады).

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства