Затрыманні у Беларусі 31 студзеня Дапоўнена
31 студзеня Праваабарончы цэнтр "Вясна" працягвае фіксаваць факты палітычнага пераследу ў Беларусі: затрыманні, вобшукі і іншыя формы ціску на грамадзянаў за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю і незадаволенасць дзеяннямі ўладаў.
Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам праз тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію:
|
У Мінску затрыманая швайцарская журналістка Люцыя Чыркі (Luzia Tschirky). Яе месцазнаходжанне невядомае, Люцыя паспела паведаміць, што яе затрымалі ў цэнтры горада. UPD: Каля 17.00 амбасада Швейцарыі паведаміла "Вясне", што журналістку вызвалілі.
Таксама чытачы Белсат паведамляюць, што на праспекце Незалежнасці адбываюцца кропкавыя затрыманні людзей у медычных масках, а каля станцыі метро «Кастрычніцкая» каля кавярні «Daily Dose» забіраюць людзей нібыта «для пацверджання асобы».
Дзе і як шукаць затрыманых у Мінску?
Сабралі інфармацыю аб тым, куды можна звяртацца, каб даведацца, дзе знаходзіцца затрыманы.