viasna on patreon

Нешта пайшло не так: сведкі не з'явіліся, відэа сапсавалася. Судзяць Аляксандра Кісялёва

2021 2021-02-11T17:23:42+0300 2021-02-15T13:41:24+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/kisialeu-04.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
У судзе над палітвязням Аляксандрам Кісялёвым.

У судзе над палітвязням Аляксандрам Кісялёвым.

У судзе Жлобінскага раёна 11 лютага працягваўся разгляд крымінальнай справы палітвязня Аляксандра Кісялёва, якога абвінавачваюць па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (Групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак) і арт 364 (Гвалт альбо пагроза прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў).

Суддзя – Яўген Ерафееў. Абвінаваўца – пракурор Сцяпашкін.

Аляксандр Кісялёў – жыхар Жлобіна, які быў затрыманы і адміністрацыйна асуджаны за ўдзел у мірнай акцыі пратэсту вечарам 9 і 11 жніўня. Пасля арышту на волю не выйшаў. Да суда быў змешчаны ў СІЗА №3 Гомеля.

Cёння ў судовым працэсе павінны былі дапытаць апошніх сведак, аднак на суд яны не з’явіліся. Пачалі праглядаць відэадоказы, аднак нешта не заладзілася: карцінка ёсць, гуку няма. Сталі наладжваць -  гук з'явіўся, а выява знікла. Зноў наладзілі. На відэа нідзе не было бачна, што Кісялёў шпурляў камяні ў міліцэйскі транспарт ці яшчэ куды.

Да наступнага судовага пасяджэння суд павінен забяспечыць яўку неапытаных сведкаў.

У судзе абвешчаны перапынак да 24 лютага. Пачатак пасяджэння ў 10:30.

Допыт сведкаў па справе Аляксандра Кісялёва: відэазапісы не захаваліся, блытаніна ў пратаколе допыту

Пацярпелымі па справе выступаюць: начальнік раённага ДАІ Дзмітрый Салук, намеснік начальніка Жлобінскага РАУС Дзмітрый Дзядзюн і супрацоўнік вайсковай часткі № 5525 Аляксандр Блыха.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства