Вынікі судоў па адміністрацыйных справах за 11 лютага
У раённых судах Мінска і іншых гарадоў Беларусі 11 лютага працягваюцца разгляды адміністрацыйных спраў у дачыненні да затрыманых на мірных сходах у студзені і лютым грамадзян, а таксама за вывешаныя на балконах і вокнах бел-чырвона-белыя сцягі і іншую сімволіку.
Агульная колькасць адміністрацыйных працэсаў істотна зменшылася ў параўнанні з папярэднім месяцам, тым не меней кожны дзень суды выносяць пастановы аб прыцягненні грамадзян да адказнасці ў выглядзе арыштаў і штрафаў. Нярэдка адразу па двух артыкулах. Пры гэтым часта пасля 72 гадзін затрымання да суда грамадзян не адпускаюць, а пішуць новы пратакол за непадпарадкаванне і зноў змяшчаюць да новага разгляду ў ІЧУ. Вярнулася старая практыка караць актыўных грамадзян па арт 17.1 КаАП (Дробнае хуліганства).
ПЦ "Вясна" з дапамогай валанцёрак і валанцёраў працягвае збіраць інфармацыю пра вынікі судовых пасяджэнняў.
*Карыстайцеся пошукам і сарціроўкай, каб хутка знайсці інфармацыю.