viasna on patreon

Палітвязня Яўгена Дзмітрыева асудзілі на два гады калоніі

2021 2021-02-26T10:36:21+0300 2021-02-26T10:37:08+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/dmitriev_sud.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Яўген Дзмітрыеў у судзе. Фота Радыё Свабоды

Яўген Дзмітрыеў у судзе. Фота Радыё Свабоды

У судзе Цэнтральнага раёна г. Мінска 26 лютага вынесены прысуд 26-гадоваму палітвязню Яўгену Дзмітрыеву. Абвінавачанне паводле 364 артыкула знялі, яму прызначылі два гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса за падзеі 4 кастрычніка, калі быў зламаны вадамёт.

Справу разгледзеласуддзя Юлія Густыр, дзяржаўнае абвінавачванне падтрымаў памочнік пракурора Цэнтральнага раёна Мінска Арцём Цвяткоў. Пацярпелымі па справе прызнаныя кіроўцы вадамёта Мікалай Глухатарэнка і Яўген Лашкоўскі.

Паводле абвінавачвання, Яўген Дзмітрыеў 4 кастрычніка быў на несанкцыянаваным мерапрыемстве, дзе стаяў у счэпцы з іншымі грамадзянамі, выходзіў на праезную частку, г. зн. прыняў актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак, чым здзейсніў злачынства, прадугледжанае ч.1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса. 

Пачаўся суд над палітвязнем Яўгенам Дзмітрыевым

Пацярпелыя не маюць патрабаванняў

Арцём Цвяткоў прасіў суд пакараць абвінавачанага па арт. 364 КК – двума гадамі пазбаўлення волі, па ч. 1 арт. 342 КК – адным годам пазбаўлення волі, і канчаткова прызначыць – два гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыма.

"Ніхто не забыты і нішто не забыта. Быць дабру!"

Яўген Дзмітрыеў выступіў з апошнім словам у судзе

Яўген Дзмітрыеў віну па арт. 364 КК не прызнаў, а па арт. 342 – прызнаў цалкам.

Як перадае TUT.BY, у апошнім слове ён сказаў: 

"Я не дрэнны чалавек і ўжо сапраўды не злачынец. Працаваў у структуры МНС пажарным выратавальнікам. Я першы раз у жыцці спатыкнуўся і абавязваюся больш так не паступаць. Хачу звярнуцца да тых, хто прыйшоў сёння мяне падтрымаць, тым, хто падтрымліваў мяне і дапамагаў увесь гэты час: дзякуй усім велізарнае за ўсё, што вы для мяне робіце, ведайце, што я вас усіх вельмі моцна люблю і моцна вас усіх абдымаю, памятаеце, што ніхто не забыты і нішто не забыта. Быць дабру!"

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства