viasna on patreon

Два гады "хіміі": у Мінску асудзілі назіральніка Аляксандра Аграйцовіча

2021 2021-02-26T15:19:19+0300 2021-02-26T15:23:54+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/alexandr_agreicovich.png Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Аляксандр Аграйцовіч. Фота: скрын з канала "Дзённікі назіральніка"

Аляксандр Аграйцовіч. Фота: скрын з канала "Дзённікі назіральніка"

Суд Заводзскага раёна асудзіў 36-гадовага прадпрымальніка Аляксандра Аграйцовіча да двух гадоў абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову — "хіміі". Абвінавачанне запрошвала тэрмін удвая менш. Назіральніка прызналі вінаватым па артыкуле 188 Крымінальнага кодэкса. Справу разгледзеў суддзя Дмітрый Астапенка. Дзяржабвінавачанне прадстаўляў Зубік.

"Давёў інфармацыю да неабмежаванага кола"

Аляксандра Аграйцовіча абвінавацілі ў тым, што ён узвёў паклёп на прадстаўнікоў выбарчай камісіі падчас выбараў у Палату прадстаўнікоў у 2019 годзе — 12 супрацоўніц школы №187 г.Мінска (выбарчы участак — пяць жылых дамоў па вуліцы Веры Харужай). А менавіта — апублікаваў на сваім youtube-канале "Дзённікі назіральніка" у траўні 2020 года загадзя ілжывыя звесткі пра чальцоў выбарчай камісіі, якія знеслаўляюць іх гонар і годнасць. Сярод пацярпелых — Марына Бегунова, Марына Дасько, Анжаліка Злаціна, Святлана Клябанава, Ірына Кучук, Іна Мазур, Людміла Мірановіч, Эла Новікава, Алена Пажытак, Віталіна Расенік, Вольга Сецкая, Жанна Слаўнікава.

У відэа Аграйцовіч адзначыў, што яны з'яўляюцца фальсіфікатарамі выбараў і ў перыяд датэрміновага галасавання здзейснілі падробку дакументаў. Гэтым ён "давёў інфармацыю да неабмежаванага кола асобаў". Відэа праглядзелі больш за пяць тысяч разоў.

sudovaja-zala-002.jpg

Мінск: назіральніка судзяць за паклёп на чальцоў выбарчай камісіі

Суд Заводзскага раёна пачаў разглядаць справу ў дачыненні да 36-гадовага прадпрымальніка Аляксандра Аграйцовіча.

Пра ход судовай справы "Вясне" распавёў Аляксандр Аграйцовіч.

Сведку абароны папярэдзілі пра паседжанне за паўтары гадзіны да яго пачатку

На другое паседжанне прыйшлі толькі дзве пацярпелыя па справе: Кучук і Мірановіч. Частка пацярпелых — Сецкая, Злаціна — напісалі заявы аб разглядзе крымінальнай справы ў іх адсутнасць. Пасля агучвання іх сведчанняў Аляксандр Аграйцовіч падаў хадайніцтва выклікаць іх у суд, аднак яно было адхіленае. У суд таксама не былі выкліканыя сведкі — іншыя назіральнікі з участка, супрацоўнікі школы, якія падчас кампаніі фіксавалі, што выбары праходзяць без парушэнняў. Адзіную сведку з боку абароны — назіральніцу на ўчастку — папярэдзілі пра паседжанне за паўтары гадзіны да яго пачатку. Яна пацвердзіла разыходжанні ў дадзеных камісіі і назіральнікаў.

"Негатыўны падтэкст"

У матэрыялах справы — пяць тамоў на паўтары тысячы старонак. Сярод іх — допыты пацярпелых, сведак, заявы назіральнікаў, а таксама вынікі экспертыз — псіхалагічнай, камп'ютарнай, балістычнай. Словам у роліку была дадзеная ацэнка, згодна з судова-лінгвістычнай экспертызай: яна вызначыла, што лексема "бандиты-фальсификаторы" нясе негатыўны падтэкст, абразы экспертыза не знайшла.  

Аляксандр апублікаваў відэа ў свой дзень народзінаў, напэўна, таму да матэрыялаў справы былі далучаныя апытанні ўсіх людзей, якія віншавалі яго са святам: у тым ліку, бабулі і дзядулі. 

Няма складу злачынства

Абаронца Аляксандра Аграйцовіча ўпэўнены, што складу злачынства ў справе няма: паклёп мае на ўвазе свядома абмыльныя сведчанні, а абвінавачаны неаднаразова апавяшчаў камісію пра выяўленыя ім розначытанні. Ён таксама звярнуў увагу на памылковыя дадзеныя ў пратаколах, якія потым спісалі на тэхнічныя памылкі. Адвакат падкрэсліў, што нягледзячы на тое, што выбарнікі ўчастку — жыхары сярэднестатыстычных дамоў, — з 944 чалавек, якія маюць права голасу, на датэрміновым галасаванні ў чацвер свой выбар зрабілі 158 чалавек. Улічваючы, што працу вялі толькі два чальцы камісіі, а кабінка для галасавання была адна, такая колькасць выбаршчыкаў павінна была стварыць ажыятаж — аднак яго не назіралася. 

Апошняе слова

Аляксандр Аграйцовіч у апошнім слове віну не прызнаў. "На момант майго ўдзелу ў кампаніі ў якасці назіральніка, як і на момант здымкаў відэа, я ўпэўнены, што выбары сфальсіфікаваныя, — падкрэсліў ён. — 11 чалавек з камісіі потым былі ў камісіі па прэзідэнцкіх выбарах: па іх дадзеных, на парламенцкія выбары ў асноўны дзень прыйшло больш людзей, чым на прэзідэнцкія — што тут казаць. Адміністрацыя знішчыла адзіныя дакументы, якія пацвярджалі фальсіфікацыю на выбарах: спісы выбаршчыкаў, якія маюць права голасу". 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства