Прысуд па справе мінскіх байкераў: усіх траіх - у калонію агульнага рэжыму
У судзе Савецкага раёна Мінска 26 лютага вынесены прысуд па справе сталічных байкераў, якія вызвалілі свайго знаёмага з міліцэйскага аўтамабіля.
На лаве падсудных – Андрэй Іванюшын, Мікіта Афанасьеў, Мікіта Траццякевіч. Усіх іх абвінавачваюць у гвалце ў дачыненні да супрацоўнікаў міліцыі па арт. 364 КК РБ.
Інцыдэнт адбыўся 19 верасня каля ГЦ "Еўропа", калі невядомыя сталі затрымліваць аднаго з матацыклістаў, а астатнія пачалі яго абараняць.
Справу разглядаў суддзя Аляксандр Воўк. Дзяржабвінаваўца - пракурор Рабаў.
Пацярпелыя па справе - супрацоўнікі міліцыі Новікаў, Іваноў, Пятроў і Максімаў.
Cёння, 26 лютага, вынесены прысуд:
Андрэй Іванюшын - 2 гады і 6 месяцаў папраўчай калоніі агульнага рэжыму.
Мікіта Афанасьеў - 3 гады папраўчай калоніі агульнага рэжыму.
Мікіта Траццякевіч - 3 гады папраўчай калоніі агульнага рэжыму.
Афанасьева забралі пад варту з залы суда.
Таксама Афанасьеў і Траццякевіч абавязаныя выплаціць кампенсацыю ў суме 2000 рублёў аднаму з пацярпелых.
Справа байкераў: Пракурор для ўсіх траіх запрасіў пазбаўленне волі