viasna on patreon

Палітвязню Сядову прысудзілі 3 гады зняволення ў калоніі ўзмоцненага рэжыму Дапоўнена

2021 2021-03-30T15:20:00+0300 2021-05-29T14:40:58+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/siadou-03.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Палітвязень Віктар Сядоў. Фота: Белсат.

Палітвязень Віктар Сядоў. Фота: Белсат.

У судзе Першамайскага раёна Мінска 30 сакавіка вынесены прысуд па крымінальнай справе Віктара Сядова, узбуджанай за ўдзел у масавых беспарадках (частка 2 артыкула 293 Крымінальнага кодэксу).

Справу разглядае суддзя Анастасія Ляйкоўская, дзяржабвінаваўца – пракурор Зубко.

Віктар Сядоў быў затрыманы 16 кастрычніка ў Мінску паводле відэа, на якім нібыта бачна, што ён кідае камяні на акцыі пратэсту ў Менску.

Беларускай праваабарончай супольнасцю быў прызнаны палітычным зняволеным.

Згодна з абвінавачваннем, у ноч з 10 на 11 жніўня на перакрыжаванні вуліц Сурганава і Куйбышава каля дому Сурганава,50, Сядоў прымаў удзел ва ўзвядзенні барыкад, кінуў пры гэтым два прадметы на праезную частку.

Віну часткова прызнае. Кажа, што паклаў камень на праезную частку і кінуў на дарогу камень.

Справа Сядова: пракурор просіць 3 гады пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму

Адвакат просіць памяняць артыкул 293 Крымінальнага кодэксу (масавыя беспарадкі) на 342 КК РБ (Арганізацыя або актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак.

Сёння ў судзе Сядоў выступіў з апошнім словам.

Ён сказаў, што не змог у такой палітычнай сітуацыі стрымаць свае эмоцыі. Папрасіў прабачэння ў сваёй сям’і, дзяцей, якім прычыніў многа гора: 

"Спадзяюся з Божай дапамогай вы зможаце выжыць", - эмацыйна выказаўся ён.

Просіць суд не наказваць яго строга.

Палітвязню Віктару Сядову суддзя Лейкоўская прысудзіла 3 гады зняволення ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства