viasna on patreon

Названыя прозвішчы па справе "дзяржаўнага перавароту", кропкавыя затрыманні: хроніка пераследу 30 красавіка Дапоўнена

2021 2021-04-30T12:54:02+0300 2021-04-30T14:52:52+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/feduta-kostuseu.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Праваабарончы цэнтр "Вясна" працягвае збіраць факты палітычнага пераследу ў краіне. Штодня грамадзян затрымліваюць, адбываюцца вобшукі і допыты, узбуджаюцца новыя крымінальныя справы. Улады ўзмацняюць розныя формы ціску на людзей за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю і незадаволенасць дзеяннямі ўладаў.

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам праз тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію:

  • +375 44 734 45 51
  • +375 29 835 94 49
  • Тэлеграм @ViasnaSOS, @SOSViasna

У КДБ назвалі прозвішчы 9 чалавек, якія праходзяць у якасці абвінавачаных па справе так званага «дзяржаўнага перавароту» па крымінальнай справе па ч. 1 арт. 357 (змова або іншыя дзеянні, здзейсненыя з мэтай захопу дзяржаўнай улады).

Затрыманне Аляксандра Федуты ў Маскве. Скрыншот відэа АНТ
Затрыманне Аляксандра Федуты ў Маскве. Скрыншот відэа АНТ.

Гэта Аляксандр Фядута, Юрась Зянковіч, Рыгор Кастусёў, Вольга Галубовіч, Дзмітрый Шчыгельскі, Аляксандр Перапечка, Павел Кулажанка, Віталь Макаранка і Ігар Макар.

Першыя чацвёра ўтрымліваюцца ў следчым ізалятары КДБ. Астатніх сілавікі спадзяюцца экстрадзіраваць у Беларусь, паведамляе тг-канал "Нашай Нівы".


Звольнены галоўны доктар 3-й гарадской дзіцячай бальніцы, вядомы дзіцячы рэаніматолаг Максім Ачарэтны. Пра гэта паведамляе Tut.by, спасылаючыся на з вартыя даверу крыніцы.


На настаўніцу музыкі Ганну Важнік распачалі крымінальную справу за жартоўны твіт. Міліцыя ўспрыняла запіс са змененым тэкстам гімна як здзек над дзяржаўнымі сымбалямі. 26-гадовая мінчанка затрыманая, паведамляе ў тэлеграме "Еўрарадыё".


У Ашмянах сёння супрацоўнікі міліцыі затрымалі індывідуальнага прадпрымальніка Сяргея Пыжа. Прычына затрымання пакуль невядомая.

У Мінску затрыманы Ігар Сямёнаў.


Інфармацыя будзе дапаўняцца.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства