viasna on patreon

Абвешчаны прысуд Уладзіміру Жыхару, які нібыта адабраў у амапаўца траўматычны пісталет і адвалтузіў яшчэ некалькіх

2021 2021-04-30T15:18:42+0300 2021-04-30T15:29:33+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/zhyhar.png Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Уладзімір Жыхар на Маршы герояў 13 верасня.

Уладзімір Жыхар на Маршы герояў 13 верасня.

Суд Савецкага раёна Мінска 30 красавіка вынес прысуд Уладзіміру Жыхару,  які нібыта пад час маршу на Дразды выхапіў у супрацоўніка міліцыі траўматычны пісталет “Аса” і нанёс цялесныя пашкоджанні некалькім амапаўцам.

Жыхара абвінавацілі адразу па трох артыкулах Крымінальнага кодэксу:

  • частка 1 артыкула 342 КК (арганізацыя або актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак);
  • артыкул 364 КК (гвалт альбо пагроза прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў);
  • частка 2 артыкула 206 КК (рабаванне, спалучанае з гвалтам, альбо з пагрозай прымянення такога гвалту).

Справу разглядаў суддзя Аляксандр Якунчыхін. Дзяржабвінаваўца - пракурор Анастасся Маліко.

Па справе праходзілі восем пацярпелых супрацоўнікаў амапу: Дзямідаў, Кісялёў, Анатоль Грыбоўскі, Дзмітрый Колчын, Андрэй Назараў, Іван Леснікоў, Сяргей Бурак, і Крукаў.

Пацярпелыя амапаўцы ў судзе.
Пацярпелыя амапаўцы ў судзе.

Па матэрыялах следства, 13 верасня Жыхар з групай асоб удзельнічаў ў парушэнні грамадскага парадку (парушэнне працы транспарту, перашкаджалі працаваць цырульні “Кот Матроскін”, Фікс-Прайсу, Белфармацыі), тым самым абмежавалі права грамадзян на свабодную працу і адпачынак.

Па дарозе ў Дразды, па Ціхаму завулку каля дома 6, маючы ідэю прымянення гвалту да супрацоўніка амапу Грыбоўскага, схапіў яго і паспрабаваў выцягнуць з аўтамабіля. Пагражаў прымяненнем гвалту камандзіру Бураку, Дзяміду, Кісялёву, Крукаву з мэтай перашкодзіць іх абавязкам. Спрабаваў таксама выхапіць траўматычны пісталет.

"Хочацца верыць, што некалі краіна стане свабоднай". Апошняе слова Уладзіміра Жыхара ў судзе

Але як Жыхар мог заблакаваць усе маршруты? Скажам, тралейбус маршрута 92 “Карастаянава-Чыжоўка” ўвогуле не перасякае шлях руху мітынгоўцаў, а тралейбус №4 па выхадных не ходзіць увогуле.

Пракурор Анастасія Маліко запрасіла для Жыхара пяць год пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.

Прадстаўнік прадпрыемства “Мінсктранс” прад’явіў Жыхару матэрыяльную шкоду з-за перабояў у працы грамадскага транспарту ў памеры 30 тысяч 1 рубель 82 капейкі.

У сваім апошнім слове Жыхар сказаў, што ў нас адабралі права абараняць сваё жыццё і што хочацца верыць, што некалі краіна стане свабоднай і наш народ будзе жыць на сваёй зямлі.

Суддзя Якунчыхін абвясціў прысуд: прызнаць вінаватым па арт. 342 КК і прызначыць пакаранне тэрмінам тры гады абмежавання волі ў выпраўленчай установе адкрытага тыпу, па арт. 364 КК - чатыры гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму і па арт. 206 КК - два гады калоніі агульнага рэжыму.

У сукупнасці, шляхам частковага накладання, прызначыць канчатковае пакаранне - пяць год пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.

Кампенсацыі маральнай шкоды:

Грыбоўскаму – 1 000 рублёў;

Дзямідаву – 1 000 рублёў;

Кісялёву – 1 000 рублёў;

Крукаву – 1 000 рублёў;

Бураку – 1 000 рублёў;

Леснікаву – 3 000 рублёў;

Колчыну – 1 000 рублёў.

Таксама суд прызнаў права “Мінсктранса” аб спагнанні з Жыхара матэрыяльнай шкоды ў памеры 30 тысяч 1 рубель 82 капейкі ў грамадзянскім працэсе.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства