viasna on patreon

Праваабаронцу "Вясны" Марфу Рабкову паставілі на прафілактычны ўлік

2021 2021-04-30T22:10:03+0300 2021-04-30T22:14:08+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/marfa_637.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Як стала вядома "Вясне", праваабаронцу і каардынатарку валанцёрскай службы "Вясны" Марфу Рабкову паставілі на прафілактычны ўлік як "схільную да экстрэмізму". Пакуль невядома, якім чынам гэта адаб'ецца на яе ўмовах утрыманнях у СІЗА-1, дзе яна знаходзіцца ўжо восьмы месяц.

Марфа Рабкова. Фото: spring96.org
Марфа Рабкова

Раней праваабаронца Таццяна Гацура-Яворская распавядала, што 25 сакавіка Марфа Рабкова разам з сукамерніцамі адсвяткавала Дзень Волі, надзеўшы белае адзенне і ўплецеўшы ў валасы бел-чырвона-белыя папяровыя кветкі. Пасля гэтага камера была расфармаваная. Пазней "Вясне" стала вядома, што за гэта дваіх дзяўчат змясцілі ў карцэр на 5 і 10 сутак.

Гацура-Яворская правяла з Марфай у адной камеры сем дзён да свайго раптоўнага вызвалення 15 красавіка.

Праваабаронца Марфа Рабкова была затрыманая 17 верасня 2020 года, а ў СІЗА - 1 утрымліваецца з 19 верасня. Яна абвінавачваецца ў трох артыкулах: ч. 3 арт. 293 Крымінальнага кодэкса (навучанне ці іншая падрыхтоўка асоб да ўдзелу ў масавых беспарадках, альбо фінансаванне гэтай дзейнасці, ч. 3 арт. 130 (распальванне сацыяльнай варожасці да ўлады групай нявысветленых асоб) і ч. 2 арт. 285 Крымінальнага кодэкса (удзел у злачыннай арганізацыі). Па гэтых артыкулах Марфе пагражае да 12 гадоў пазбаўлення волі.

Марфе некалькі разоў падаўжалі меру стрымання ў выглядзе ўтрымання пад вартай. У апошні раз - да 19 чэрвеня 2021 года.

У падтрымку Марфы Рабковай і з патрабаваннем яе неадкладнага вызвалення выказаліся міжнародныя праваабарончыя арганізацыі: Amnesty InternationalFront Line DefendersАбсерваторыя па абароне праваабаронцаў (партнёрства Сусветнай арганізацыі супраць катаванняў і FIDH).

Як там Марфа? Размова з Таццянай Гацура-Яворскай, якая сядзела ў СІЗА-1 разам з Марыяй Рабковай – у падкасце “Вясна прыйдзе”

Праваабаронца "Вясны" Марфа Рабкова ўжо сем месяцаў знаходзіцца ў СІЗА-1. Звестак пра яе мала – з-за інфармацыйнай блакады. Але праваабаронца Таццяна-Гацура Яворская тыдзень правяла з Марфай у адной камеры! Гэта стала скарбніцай інфармацыі пра Марфу. У 20-м выпуску падкаста "Вясна прыйдзе" распытваем у Таццяны, як жа там Марфа?

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства