viasna on patreon

Вынесеныя прысуды па справе "Арміі з народам"

2021 2021-05-07T16:31:02+0300 2021-05-07T17:58:07+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/armiya_z_narodam.jpeg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Калаж spring96.org

Калаж spring96.org

Сёмага траўня ў Менскім абласным судзе вынесеныя прысуды фігурантам справы па телеграм-канале «Армія з народам».

На лаве падсудных — пяць чалавек: актывіст партыі "Народная грамада" Сяргей Спарыш, удзельніца руху "Краіна для жыцця" Антаніна Канавалава, блогеры Сяргей ЯрашэвічСяргей Коршун і Яўген Прывалаў. Іх прызналі вінаватымі ў падрыхтоўцы да ўдзелу ў масавых беспарадках, у падрыхтоўцы беспарадкаў, а Спарыша таксама ў тым, што перашкаджаў працы Цэнтрвыбаркама. 

Суддзя Сяргей Епіхаў вынес менавіта тыя прысуды, якія запрошваў пракурор.

Антаніна Канавалава — пяць з паловай гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага режыму.
Сяргей Ярашэвіч — пяць з паловай гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.
Сяргей Коршун, Яўген Прывалаў — па чатыры з паловай гады пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.
Сяргей Спарыш — шэсць гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Коршун пазбаўлены спецыяльнага звання "капітан міліцыі запасу". Прывалаў узяты пад варту ў залі суда.

sud-frunzenski.jpg

Мінск: пачаўся суд па справе тэлеграм-канала "Армія з народам"

У Менскім абласным судзе пачаўся працэс па справе ўдзельнікаў телеграм-канала «Армія з народам».

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства