viasna on patreon

Затрыманыя за ўдзел у апазіцыйнай акцыі сябры руху “Зубр” зьбіраюцца падаваць скаргу ў пракуратуру Ленінскага раёну на дзеяньні супрацоўнікаў міліцыі

2004 2004-02-25T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Павал Юхневіч, Руслан Маразевіч і каардынатар руху “Зубр” Цімафей Дранчук паведамілі Радыё Свабода, што будуць падаваць скаргу ў пракуратуру Ленінскага раёна на дзеяньні супрацоўнікаў міліцыі.

Нагадаем, 22 лютага больш за сотню школьнікаў і студэнтаў сталі жывым ланцугом уздоўж праспэкта Францішка Скарыны ад плошчы Незалежнасьці да будынку Нацбанку. Яны трымалі партрэты зьніклых палітыкаў Юрыя Захаранкі, Віктара Ганчара, Анатоля Красоўскага і журналіста Зьмітра Завадзкага. Літаральна празь некалькі хвілінаў міліцыянты пачалі разганяць удзельнікаў акцыі на вачах маці Зьмітра Завадзкага, ягонай жонкі і сына. Міліцыянты затрымалі некалькі чалавек, але ў аддзел міліцыі адвезьлі толькі Цімафея Дранчука, Руслана Маразевіча і Паўла Юхневіча.

Астатніх затрыманых завезьлі ў раён недалёка ад Ленінскага РУУС выкінулі з машыны.

Паводле закону, пасьля таго, як міліцыянты высьветляць асобу затрыманага, яны павінны адвезьці яго на тое ж месца, дзе затрымалі. Калі ж на той час ужо спыніў працу грамадзкі транспарт, міліцыянты мусяць адвезьці затрыманага дамоў на патрульнай машыне.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства