viasna on patreon

Абвінавачванні па "справе TUT.BY" і затрыманне на паркоўцы аэрапорта. Хроніка пераследу 28 траўня Дапоўнена

2021 2021-05-28T18:04:00+0300 2021-05-29T12:38:54+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/tutby_case_baj.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Праваабарончы цэнтр "Вясна" працягвае 28 траўня збіраць факты палітычнага пераследу па ўсёй краіне. Грамадзян забіраюць з дома, затрымліваюць на працы і на вуліцы, адбываюцца ператрусы і допыты, заводзяцца новыя палітычна матываваныя крымінальныя справы. Улады ўзмацняюць розныя формы ціску і рэпрэсій на людзей за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю і незадаволенасць дзеяннямі ўладаў.

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам праз тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію:

  • +375 44 734 45 51
  • +375 29 835 94 49
  • Тэлеграм @ViasnaSOS, @SOSViasna

Тром палітзняволеным фігуранткам па "справе TUT.BY" прад'яўленыя абвінавачванні. Пра астатніх супрацоўнікаў TUT.BY пакуль няма інфармацыі. Абвінавачванні прад'яўленыя галоўнай бухгалтарцы "ТУТ БАЙ медыя" Анжэле Асад, а таксама менеджарцы праекта TAM.BY Дар'і Данілавай, паведамляе ў Facebook сузаснавальнік TUT.BY Кірыл Валошын. Вядома, што Юліі Чарняўскай, удаве Юрыя Зісера, таксама прад'яўленае абвінавачванне. Пра гэта напісала ў Facebook яе дачка Яўгенія.

Інфармацыі аб статусе астатніх супрацоўнікаў TUT.BY пакуль няма, бо адвакаты знаходзяцца пад падпіскай аб неразгалошванні. Калі па заканчэнні 10 сутак з моманту затрымання яны не выйдуць на волю, гэта будзе азначаць, што ім таксама прад'яўленыя абвінавачванні і абраная мера стрымання тэрмінам на два месяцы, піша сам TUT.BY.

Дакладнай інфармацыі аб тым, якія менавіта абвінавачванні прад'яўленыя супрацоўнікам кампаніі, няма. Аднак Камітэт дзяржкантролю 18 траўня заяўляў, што крымінальная справа заведзеная ў дачыненні да службовых асоб «ТУТ БАЙ МЕДЫЯ» па артыкуле ч. 2 арт. 243 КК Беларусі (ухіленне ад выплаты падаткаў). Гэты артыкул аднесены да катэгорыі цяжкіх злачынстваў, максімальны тэрмін утрымання пад вартай да суда можа складаць паўтара года.

Дапоўнена. Праз 10 сутак з моманту затрымання фігуранты «справы TUT.BY», якія знаходзяцца ў СІЗА, не выйшлі на свабоду. Гэта значыць, што ім прад'яўленыя абвінавачванні і яны застануцца пад вартай.


У Нацыянальным аэрапорце Мінска 28 траўня быў затрыманы Антон Гарох. Як стала вядома "Вясне", у машыне мужчыны вісеў БЧБ-сцяжок. Калі яго машына стаяла на паркоўцы аэрапорта, то "неабыякавы грамадзянін", убачыўшы сцяжок, выклікаў міліцыю. Антона затрымалі. Верагодна, над ім адбудзецца суд за несанкцыянаванае пікетаванне па арт. 24.23 КаАП.


Як паведамляе гомельская "Вясна", у Гомлі затрымалі 30-гадовага Яўгена Маркаўца па падазрэнні па арт. 342 Крымінальнага кодэкса. У яго кватэры сілавікі правялі вобшук. Цяпер мужчына ў ІЧУ. Пра гэта паведаміла ягоная маці.

Таксама ў Гомлі па падазрэнні ў здзяйсненні крымінальнага злачынства затрымалі 46-гадовага актывіста Станіслава Мачалава. У ягонай кватэры, дзе ён жыве са сваімі бацькамі сілавікі зрабіл ператрус. Ён зараз знаходзіцца ў ІЧУ Гомеля. Стас Мачалаў тры разы адбываў арышт па 23.34 КаАП, піша гомельская "Вясна".

Інфармацыя дапаўняецца і абнаўляецца.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства