viasna on patreon

У Брэсце пачаўся суд над другой партыяй абвінавачаных па "пінскай справе"

2021 2021-05-31T14:30:14+0300 2021-07-06T17:07:42+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/pinsk_avgust_gorispolkom_2020_1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Падзеі ў Пінску вечарам 9 жніўня. Фота з сайта TUT.BY

Падзеі ў Пінску вечарам 9 жніўня. Фота з сайта TUT.BY

У судзе Маскоўскага раёна Брэста 31 траўня распачаўся разгляд крымінальнай справы па масавых беспарадках у Пінску ў ноч з 9 на 10 жніўня 2020 года ў дачынні да ячшэ 11 чалавек.

Справу вядзе суддзя Вера Філонік. Бок дзяржабвінавачвання прадстаўляюць Міхаіл Дайнэка і Сцяпан Ляшок.

На лаве падсудных мужчыны:

Сёння ў залю суда патрапілі не ўсе жадаючыя, нават шмат родных абвінавачаных на працэс не пусцілі. Таксама вядома, што Уладзімір Хаміцэвіч не знаходзіўся пад вартай, у суд не з’явіўся.

Паводле абвінавачвання, усе мужчыны нібыта ўзялі ўдзел у масавых беспарадках (ч. 2 арт. 293 КК), якія былі спалучаныя з гвалтам у дачыненні да супрацоўнікаў міліцыі, пагромах і знішчэнні маёмасці каля будынка Пінскага райвыканкама, чым груба парушылі грамадскі парадак. Пратэстоўцы наносілі супрацоўнікам міліцыі ўдары рукамі, нагамі і рознымі прадметамі: дошкамі, палкамі, вулічнымі скрынямі, фрагментамі тратуарнай пліткі і бетонных парапетных плітаў, бутэлькамі, камянямі, металічнымі вырабамі і арматурай. Пасля гэтага былі знішчаныя і пашкоджаныя транспартныя сродкі і іншая маёмасць, якая належыла АУС, фізічным і юрыдычным асобам.

У выніку пацярпелымі па справе прызнаныя 109 супрацоўнікаў міліцыі, якім былі прычыненыя лёгкія цялесныя пашкоджанні, што не пацягнулі за сабой кароткачасовага расстройства здароўя.

Толькі Леанід Германовіч прызнаў віну цалкам, астатнія абвінавачаныя – прызналі віну часткова.

Суд пастанавіў парадак разгляду справы: спачатку дапытаюць пацярпелых і сведкаў, потым будуць выступаць абвінавачаныя.

Інфармацыя будзе дапоўненая

Нагадаем, першай частцы абвінавачаных па гэтай справе суд прызначыў пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрміны ад 5,5 да 6,5 гадоў.

14 палітвязняў "пінскай справы" пазбавілі волі на тэрміны ад 5,5 да 6,5 гадоў

Суд Маскоўскага раёна Брэста 30 красавіка вынес прысуд па крымінальнай справе па ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса супраць 14 пінскіх палітвязняў, якіх абвінавацілі ва ўдзеле ў масавых беспарадках у ноч з 9 на 10 жніўня ў Пінску.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства