Міжнародная Ліга правоў чалавека выступіла ў абарону "БДГ"
https://spring96.org./be/news/1038
2004
2004-02-26T10:00:00+0200
2004-02-26T10:00:00+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Міжнародная Ліга правоў чалавека 24-га лютага звярнулася да беларускага лідэра Аляксандра Лукашэнкі з адкрытым лістом, у якім выказала занепакоенасць сітуацыяй вакол недзяржаўнай газеты "БДГ". У прыватнасці, нядаўнім рашэннем Вышэйшага гаспадарчага суда, які пакінуў у сіле папярэджанне выданню. "Гэта чарговая атака на газету, якой ужо вынесены некалькі папярэджанняў", - гаворыцца ў звароце Лігі. Арганізацыя заклікае А. Лукашэнку спыніць уціск незалежных СМІ і забяспечыць журналістам магчымасць свабодна працаваць.