viasna on patreon

Генеральная пракуратура адмяніла пастанову аб прыпыненьні крымінальнай справы ў адносінах да намесьніцы рэдактара «Белорусской деловой газеты» Ірыны Халіп

2004 2004-02-26T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Як паведаміла прэс-служба Хартыі-97, Генеральная пракуратура адмяніла пастанову аб прыпыненьні крымінальнай справы ў адносінах да намесьніцы рэдактара «Белорусской деловой газеты» Ірыны Халіпза публікацыю паўтары гады таму ў дадатку “БДГ. Для служебного пользования” артыкула «Афганские борзые». У артыкуле І. Халіп распавядала пра абставіны крымінальнай справы былога прэзідэнта канцэрну “Белдзяржхарчпрам” Віктара Казекі і ягонага сына – былога начальніка аддзелу збыту аб’яднаньня «Крышталь» Андрэя Казекі, якіх асудзілі за хабарніцтва і раскраданьне дзяржаўнай маёмасьці. Іріну Халіп абвінавачваюць у паклёпе на Генеральнага пракурора Віктара Шэймана. Справа Ірыны Халіп вядзе сьледчы па важнейшых справах пракуратуры г. МенскуВіктар Фешчанка.

Пастанова аб прыпыненьні крымінальнай справы ў адносінах Ірыны Халіп, якая была ўзбуджаная па арт. 188 ч.2 КК РБ (палкёп, які ўтрымліваецца ў публічным выступеальбо ў дукаваным ці публічна дэмансруемым творы, альбо ў сродках масавай інфармацыі, альбо спалучаны з абвінавачаньнем у зьдзяйсьненьні цяжкага ці асабліва цяжкага злачынства) была адмененая ў мінулым годзе. Па версіі Ірыны Халіп, пракуратура вырашыла дачакацца вынясеньня прысуду па справе герояў яе матэрыялу. І вось праз больш чым паўгады пасьля вынясеньня прысудаў Віктару і Андрэю Казекам Генеральная пракуратура ўзнавіла вытворчасьць па справе Ірыны Халіп і накіравала яе на дасьледваньне ў пракуратуру г. Менску. Па інфармацыі журналісткі, гэтую справу гарадзкая пракуратура намераная давесьці да суда. Намесьніку рэдактара “БДГ” пагражаюць выпраўленчыя працы на тэрмін да двух гадоў, арышт на тэрмін да шасьці месяцаў, абмежаваньне волі на тэрмін да трох гадоў пазбаўленьня волі на тэрмін да двух гадоў.

26 лютага журналістку дапыталі. Па яе словах, сьледчыя ёй задавалі вельмі тэндэнцыйныя пытаньні, а яе права складаецца з двух тамоў.


Ірына Халіп пракаментавала прэс-цэнтру Хартыі-97 аднаўленьне яе крымінальнай справы наступным чынам:

”Існуе некалькі версіяў таго, што адбылося. Гэта можа быць асабіская помства з боку пракурорскіх супрацоўнікаў. Мне ж удалося здабыць доказы таго, што Генеральны пракурор Віктар Шэйман – “дах” для крымінальнаг лікёра-гарэлачнага бізьнесу. Магчыма, гэта помста за мае артыкулы ў расійскай «Новой газете». Паколькі ў беларускіх пракурораў няма рычагоў узьдзеяньня на расійскую прэсу, яны вырашылі націснуць на мяне, выкарыстоўваючы артыкул у “БДГ” паўтарыгадовай даўніны. Гэта можа быць зьвязана таксама з маімі пастаяннымі паездкамі на сесіі Парламенцкай Асамблеі Рады Еўропы. Бо яшчэ ўвосень мінулага году супрацоўнікі Савету Бясьпекі пыталіся ў Пятра Марцава, на якія грошы я ежджу ў Страсбург. Пра гэта ж мяне пыталіся супрацоўнікі генеральнай пракуратуры ў кастрычніку мінулага году. Вядома таксама, што чыноўнікі беларускага Міністэрства замежных справаў спрабавалі ўзьдзейнічаць на аддзел прэсы ПАРЭ з тым, каб мяне больш не запрашалі на паседжаньні Асамблеі”.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства