viasna on patreon

"Мы працягваем змагацца". Маці 20-гадовага палітзняволенага расіяніна просіць перавесці сына пад хатні арышт Дапоўнена

2021 2021-06-29T14:38:00+0300 2021-06-29T15:07:42+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/egor_908.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

20-гадовага расіяніна Ягора Дуднікава з Самары затрымалі беларускія сілавікі 5 траўня ў Мінску. Крымінальную справу па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса супраць яго распачалі праз тое, што ён агучваў відэаролікі і аўдыёпаведамленні ў тэлеграм-канале "ОГСБ". Ягор праз ліст з СІЗА распавёў пра катаванні і збіццё, якія ўжываліся да яго пасля затрымання. 31 траўня хлопца перавялі з СІЗА КДБ у СІЗА-1, пра якое ён распавядае як пра месца з жорсткімі ўмовамі ўтрымання. Маці Ягора Юлія працягвае змагацца за вызваленне сына і звярнулася ўжо ў шматлікія органы. Нядаўна яна папрасіла Следчы камітэт змяніць меру стрымання сына з заключэння пад варту на хатні арышт. Таксама яна звярнулася да Пуціна.

Ягор Дуднікаў. Фота з сямейнага архіва
Ягор Дуднікаў. Фота з сямейнага архіва

Юлія напісала заяву на імя начальніка упраўлення Следчага камітэта на перавод сына пад хатні арышт. Нагадаем, 25 чэрвеня стала вядома, што палітзняволеную расіянку Соф'ю Сапегу перавялі пад хатні арышт. Нядаўна Ягор распавядаў, што да яго прыходзіць расійскі консул і "дапамагае, чым можа".

Акрамя таго, Юлія звяртаецца за дапамогай у вырашэнні сітуацыі з сынам да расійскіх органаў. Так, мама Ягора звярнулася да старшыні Дзяржаўнай думы Вячаславу Валодзіну, упаўнаважанаму па правах чалавека Расейскай Федэрацыі, а таксама напісала зварот на прамую лінію Уладзіміру Пуціну. Але сёння жанчыне адказалі, што гэтае пытанне "па-за кампетэнцыі расійскіх дзяржорганаў і службовых асоб".

"Мы працягваем змагацца і спадзяемся на вынік. На дасягнутым я не збіраюся спыняцца. На жаль, многія органы мне адмаўляюцца дапамагчы, але гэта як у лабірынце: калі ў адным баку тупік, значыць ідзем у іншы бок і працягваем змагацца.

Я хачу заклікаць усіх блізкіх і родных абвінавачаных па палітычных артыкулах, якія трапілі ў складаную сітуацыю, не апускаць рукі, працягваць змагацца за сваіх любімых людзей. Грукаць ва ўсе дзверы і, магчыма, адна з іх адкрыецца. Вы дапамагаеце не толькі словамі падтрымкі, але і сваёй надзеяй у тое, што ўсё будзе добра.

Нашы родныя, калі выйдуць на волю, скажуць дзякуй, што іх не кінулі, не забыліся і не пакінулі веру, што ўсё наладзіцца. Вашыя дзеянні даюць вялікае эмацыйнае падсілкоўванне і падтрымку вашым родным, якія апынуліся ў бядзе. Яны будуць змагацца, верыць і не апусцяць рукі.

Звяртаючыся ў розныя інстанцыі, мы працягваем тую барацьбу, якую пачалі нашыя любімыя людзі і не даем здзяйсняцца беззаконню", — кажа маці 20-гадовага палітвязня Ягора.

Адрас для лістоў:
СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2
Ягору Аляксандравічу Дуднікаву


Падрабязнасці па справе Ягора Дуднікава:

"Ён закаханы хлапчук, а не падрыхтовец паўстанняў". 20-гадовага расейца абвінавачваюць у арганізацыі пратэстаў у Мінску

Мама Ягора Юлія распавяла «Вясне» аб пераездзе сына ў Беларусь, яго затрыманні і пераслед беларускімі ўладамі.

egor_909.jpg

"Калі я лёг, то пачуў гук перадзёрнутага затвора пісталета". Расіянін Ягор Дуднікаў распавёў з СІЗА пра сваё затрыманне

Адвакат Антон Гашынскі пасля двух тыдняў нядопуску да Ягора, нарэшце змог трапіць да свайго падабароннага. Ягор праз яго распавёў, як яго затрымлівалі, збівалі, дапытвалі ў СІЗА КДБ і ў чым канкрэтна яго абвінавачваюць. "Новая Газета" публікуе словы Ягора цалкам.

"Яму пагражаюць, што з турмы жывым не выйдзе". Ціск на палітвязня Ягора Дуднікава працягваецца і на "Валадарцы"

Ягор зноў перадаў запіску на волю, у якой распавядае пра жорсткія ўмовы ўтрымання ў СІЗА-1, пра падтрымку з волі і перажыванні пра былога сукамерніка Рыгора Кастусёва. "Вясна" публікуе словы палітвязня.

"Чыста ГУЛАГ, але без катаргі!" — Ягор Дуднікаў пра ўмовы ўтрымання ў "Валадарцы

Амаль праз месяц Ягор перадаў праз свайго адваката «Новай газеце» вуснае паведамленне — аб тым, у якіх умовах ён утрымліваецца.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства