Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя
Кожны аўторак у 20:05 (паўтор у суботу ў 7:00) у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” — праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека.
Прэм'еру ў эфіры анлайн можна паслухаць праз інтэнэт тут, альбо тут.
Анонс праграмы на 29 чэрвеня:
Хроніка: Праваабаронца “Вясны” Марфа Рабкова застаецца ў СІЗА агулам на год, а Леанід Судаленка вывучае 77 тамоў сваёй крымінальнай справы. Міжнародный дзень у падтрымку ахвяраў катаванняў — і катавальныя ўмовы ўтрымання ў Беларусі: Анатоль Бокун назваў ІЧУ “баракам узмоцненага рэжыму”, а палітвязень Дзяніс Івашын зарабіў сардэчны прыступ. У беларускай калоніі адкрылі першую інтэрнэт-краму, а ў Польшчы — Цэнтр дапамогі палякам з Беларусі.
Крымінальны пераслед: Дзень, праведзены ў СІЗА, роўны паўтары дням калоніі — такія новаўвядзенні ў Крымінальна-працэсуальны кодэкс нібы паляпшаюць жыццё асужаных. Ці тут ўсё не так проста? Нязгодныя з прысудам па палітычна-матываваных крымінальных справах абскарджваюць яго ў абласных судах, але іх не задавальняюць, а асуджанага на паседжанне не прывозяць — так было і з Аляксандрам Арановічам (кіроўцам Ціханоўскага) на мінулым тыдні. Пра ўсё гэта — у размове з прадстаўніком Беларускага Хельсінкскага камітэту Раманам Юргелем.
Па-за межамі: Даведаемся пра гісторыю і сучаснасць Дома правоў чалавека ва Украіне разам з украінскім праваабаронцам Сяргеем Буравым. Чым жыве Дом і як дапамагае рэпрэсаваным беларусам?
У музычных паўзах — кампазіцыі ў выкананні салігорскага гурта ХараЧакра.
Запіс выпуску слухайце тут: