viasna on patreon

Жонка зняволенага Арцёма Анішчука: Пасля пракурорскай праверкі мужа збіваў начальнік калоніі

2021 2021-06-29T19:58:13+0300 2022-10-13T09:55:49+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/arcjom_aniszczuk_fota_z_sacsetak_logo.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У магілёўскай калоніі №15 не спыняецца ціск на асуджанага да двух гадоў пазбаўлення волі Арцёма Анішчука — фігуранта справы "пяцёркі, якая пашкодзіла машыну жонкі начальніка з Дэпартамента выканання пакаранняў". Акрамя новай крымінальнай справы за парушэнне рэжыму па артыкуле 411 Крымінальнага кодэкса, Арцёма з 8 чэрвеня ўтрымліваюць у ШІЗА. Сёння стала вядома, што пасля пракурорскай праверкі па фактам апублічвання інфармацыі пра тое, што мужчына праглынуў металічныя прадметы, каб яго перасталі катаваць, мужчыну асабіста збіваў начальнік калоніі Аляксей Лазарэнка. Таксама Арцёму не аказалі ніякай медычнай дапамогі пасля таго, як ён праглынуў чатыры металічных прадметы (болт, гайку, пласцінку і кручок). Яму зрабілі толькі флюараграфію. Пра катаванні і ціск на мужа праваабаронцам распавяла ягоная жонка Вольга.

Арцём, фота з сацсетак
Арцём, фота з сацсетак

Нагадаем, напачатку чэрвеня стала вядома, што Арцём Анішчук праглынуў металічныя прадметы, каб адміністрацыя калоніі спыніла яго катаваць і здзеквацца над ім. На гэта адрэагавала пракуратура. З пракурорскай праверкай у пенітэнцыярную ўстанову прыехаў намеснік начальніка аддзела пракуратуры Магілёўскай вобласці па наглядзе за выкананнем заканадаўства органамі крымінальна-выканаўчай сістэмы і прымусовага выканання. Пасля ягонага візіту ў тэлеграм-канале Генеральнай пракуратуры былі апублікаваныя яго вынікі:

"Падчас асабістай гутаркі з пракурорскім работнікам Арцём Анішчук не выказваў скаргаў на стан здароўя. На пытанне аб прычынах праглынанні іншароднага прадмета растлумачыў, што проста хацеў трапіць у мэдычную частку".

На сустрэчы з адвакатам Арцём пацвердзіў, што ў калонію прыязджалі прадстаўнікі пракуратуры. Але пасля таго, як яны з’ехалі, Арцёма асабіста збіў начальнік калоніі №15 Аляксей Лазарэнка. Пасля гэтага Арцёма змясцілі ў ШІЗА, дзе ён утрымліваецца з 8 чэрвеня па гэты дзень. Начальнік калоніі Лазарэнка заявіў вязню, што яго будуць утрымліваць у ШІЗА да новага суда па артыкуле 411 Крымінальнага кодэкса.

Як распавёў сам Арцём, да яго ў камеру на працягу шасці дзён падсаджваюць зняволеных з праблемамі з псіхікай. Ён ужо тыдзень нармальна не спаў.

Таксама Анішчук распавёў, якія менавіта металічныя прадметы ён праглынуў: мэблевы болт, гайка, металічны кручок і пласцінка памерам 2 на 1 сантыметраў. Але ведаючы ўсю сітуацыю, у калоніі яму зрабілі толькі флюраграфію. Іншую медычную дапамогу яму не аказвалі. Хаця 15 чэрвеня на асабістым прыёме жонкі Арцёма ў лекара яе заверылі, што “яму аказваецца ўся неабходная медыцынская дапамога”, і што тры разы ў дзень да вязняў ходзіць медыцынскія супрацоўнікі.  

Нагадаем, на Арцёма Анішчука ў магілёўскай калоніі завялі новую крымінальную справу па артыкуле 411 Крымінальнага кодэкса (Злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі выпраўленчай установы). Прычына новай "крыміналкі" — Арцём нібыта парушыў рэжым: двойчы адмовіўся прыбірацца.

anischuk_909.jpg

Арцём Анішчук у магілёўскай калоніі праглынуў металічныя прадметы, каб яго спынілі катаваць

Жонка асуджанага да двух гадоў пазбаўлення волі фігуранта справы "пяцёркі, якая пашкодзіла машыну жонкі начальніка з Дэпартамента выканання пакаранняў" Арцёма Анішчука ў Магілёўскай калоніі паведаміла, што да яго змог трапіць адвакат.

Прадстаўнікі Праваабарончага цэнтру “Вясна” заклікаць улады Беларусі:

  1. Прыняць неадкладныя захады, скіраваныя на спыненне катаванняў і бесчалавечнага абыходжання ў дачыненні да зняволенага папраўчай калоніі № 15 Арцёма Анішчука.
  2. Распачаць эфектыўнае расследванне ўсіх фактаў катаванняў, якія былі дапушчаныя ў дачыненні да Арцёма Анішчука службовымі асобамі ПК № 15 і адхіліць іх ад займаных пасадаў на перыяд правядзення следства.
  3. Прыняць захады па аказанні неабходнай медыцынскай дапамогі.

За што асудзілі Арцёма?

Нагадаем, пяць мінчукоў затрымалі 29 верасня супрацоўнікі ГУБАЗіКа і САХРа каля той самай машыны намесніка начальніка аддзела арганізацыі аператыўна-рэжымнай працы ў ВК, ВК, ЛПП Дэпартамента выканання пакарання МУС Аляксандр Гейца. На відэа, якія распаўсюдзіла прэс-служба МУС і ONT NEWS, бачна, што сілавікі пры затрыманні выкарыстоўвалі зброю. Па паказаннях абвінавачаных, у пашкоджанні аўто і пры затрыманні прысутнічала каля дзевяці чалавек, на лаве падсудных – пяць чалавек. У матэрыялах справы яны фігуруюць як "неустаноўленыя асобы" ці наогул адсутнічаюць. На думку абвінавачаных, гэта былі супрацоўнікі праваахоўных органаў.

Суд Мінскага раёна 3 лютага вынес прысуды па крымінальнай справы супраць пецярых мінчукоў, затрыманых 29 верасня у Баравой. Іх усіх абвінавацілі ў групавым пашкоджанні аўтамабіля жонкі міліцыянта: «пракалолі шыны, запенілі мантажнай пенай дзвярныя праёмы, залілі фарбай кузаў». Гэтыя дзеянні кваліфікаваныя па ч. 2 арт. 339 Крымінальнага кодэкса (злоснае хуліганства). Матэрыяльная шкода машыны склала 5 222 рублёў 88 капеек. Акрамя гэтага, абвінавачаных асудзілі за рэчывы і прадметы, якія сілавікі знайшлі пры вобшуке ў іх дамах і машынах пасля затрымання: па ч. 1 арт. 295-3ч. 2 арт. 296, 329 і па ч. 1 арт. 328 Крымінальнага кодэкса. Суддзя Віктар Шаўцоў асудзіў пяць мінчукоў на тэрміны ад двух да шасці гадоў пазбаўлення волі.

Як праходзілі суды па гэтай справе чытайце ў рэпартажах "Вясны":

sudy_89.jpg

«Памыліўся палітычнымі поглядамі». Судзяць пяць мінчукоў, якіх абвінавачваюць у пашкоджанні машыны жонкі міліцыянта

Суд Мінскага раёна 11 студзеня пачаў разгляд крымінальнай справы Крымінальнага кодэкса супраць пецярых мінчукоў, затрыманых 29 верасня у Баравой. Іх абвінавачваюць у групавым пашкоджанні аўтамабіля жонкі міліцыянта: «пракалолі шыны, запенілі мантажнай пенай дзвярныя праёмы, залілі фарбай кузаў».

На месцы пашкоджання машыны міліцыянта – дзевяць чалавек, на лаве падсудных – толькі пяць

Суд Мінскага раёна працягвае разгляд крымінальнай справы супраць пецярых мінчукоў, затрыманых 29 верасня у Баравой.

Да 6 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Суд вынес прысуды пяці мінчукам, якія пашкодзілі машыну жонкі міліцыянта

Суд Мінскага раёна 3 лютага вынес прысуды па крымінальнай справы супраць пецярых мінчукоў, затрыманых 29 верасня у Баравой. Іх усіх абвінавацілі ў групавым пашкоджанні аўтамабіля жонкі міліцыянта: «пракалолі шыны, запенілі мантажнай пенай дзвярныя праёмы, залілі фарбай кузаў».

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства