viasna on patreon

"Усё пройдзе, пройдзе і гэта". Родныя палітзняволеных Алеся Бяляцкага і Валянціна Стэфановіча атрымалі першыя весткі ад іх

2021 2021-07-31T12:41:13+0300 2021-07-31T12:55:51+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/valiancin_97.jpeg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Праваабаронцы «Вясны» Алесь Бяляцкі, Валянцін Стэфановіч і Уладзімір Лабковіч утрымліваюцца за кратамі ўжо 17 дзён. Іх затрымалі 14 ліпеня ў межах крымінальнай справы па ч.1 і 2 арт. 342 (арганізацыя і фінансаванне групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак) і ч. 2 арт. 243 КК (ухіленне ад выплаты падаткаў). Сутнасць прэтэнзій уладаў праваабаронцам незразумелая, следства ўсімі спосабамі хаваюць ад грамадства. Жонкі старшыні Праваабарончага цэнтра «Вясна» Алеся Бяляцкага і намесніка старшыні Валянціна Стэфановіча атрымалі першыя весткі з "Валадаркі". Ад Уладзіміра па-ранейшаму няма лістоў. Распавядаем, што вясноўцы пішуць з СІЗА-1.

Як распавяла Наталля Пінчук, 29 ліпеня яна атрымала першую вестку ад мужа. Аднак першы ліст ад Алеся быў пад нумарам тры, што азначае, што іншыя два не дайшлі да яе. Па словах Наталлі, ліст тычыўся толькі побытавых пытанняў. Алесь распавёў, што ўжо ўзяў з бібліятэкі кнігу. Як адзначае Наталля, вестка ад мужа была вельмі кароткая, што для яго вельмі нехарактэрна: падчас зняволення ў 2011-2014 гадах ён пісаў вялікія тэксты.

Па словах Аліны Стэфановіч, Валянцін даслаў на волю тры лісты: жонцы, бацькам і сястры. Ён піша, што ў СІЗА №1 яго перавялі 17 ліпеня. Вось, што піша Валянцін у сваім першым лісце на волю жонцы Аліне:

"Я ведаю, што адбываецца апошнімі днямі ў нашай краіне. Наш арышт з'яўляецца зразумелай з'явай у гэтай сітуацыі.

Я настройваюся на вельмі доўгую разлуку са свабодным светам, але ўсё адно спадзяюся на лепшае.

Усё пройдзе, пройдзе і гэта, і мы зноўку будзем разам".

 А вось, як распавядаюць родныя Уладзіміра Лабковіча, вестак ад яго ўсё яшчэ няма. Праваабаронцы за кратамі ўжо 17 дзён


За кратамі знаходзяцца сем праваабаронцаў «Вясны». Пішыце нашым калегам і каляжанкам лісты салідарнасці:

  • Алесь Бяляцкі (СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2)
  • Валянцін Стэфановіч (СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2)
  • Уладзімір Лабковіч (СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2)
  • Леанід Судаленка (СІЗА-3, 246003, г. Гомель, вул. Кніжная, 1А)
  • Таццяна Ласіца (СІЗА-3, 246003, г. Гомель, вул. Кніжная, 1А)
  • Марфа Рабкова (СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2)
  • Андрэй Чапюк (СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2)

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства