viasna on patreon

За абразу Лукашэнкі адказнасць узмоцнена... Як беларусаў судзілі па дыфамацыйных артыкулах на мінулым тыдні

2021 2021-07-31T13:48:29+0300 2023-05-30T11:41:58+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/sud_babrujsk_1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Праваабарончы цэнтр "Вясна" працягвае маніторыць судовыя паседжанні па крымінальных справах, звязаных з нецярпімасцю беларускіх уладаў да любых формаў праявы пратэсту. Па дадзеных праваабаронцаў, самымі распаўсюджанымі крымінальнымі інструментамі рэпрэсій сёння з’яўляюцца пераслед па дыфамацыйных артыкулах: абраза прадстаўнікоў улады, міліцыянтаў, прэзідэнта (арт. 368, 369 Крымінальнага кодэкса). Штодзень па ўсёй Беларусі адбываюцца суды па гэтых артыкулах. "Вясна" распавядае, каго і за што на гэтым тыдні судзілі ў Беларусі па дыфамацыйных артыкулах Крымінальнага кодэкса.

Пра справы па дыфамацыйных артыкулах, разгледжаных на папярэднім тыдні, можна пачытаць па спасылцы.


Мінскі дом правасуддзя. Фота: Еўрарадыё
Мінскі дом правасуддзя. Фота: Еўрарадыё

За абразу Лукашэнкі адказнасць узмоцнена

26 ліпеня суд Ленінскага раёна горада Мінска вынес прысуд 28-гадоваму Дзмітрыю Скрыпко. Суддзя Марына Запаснік прызнала яго вінаватым паводле арт. 368 КК (Абраза прэзідэнта) і прыгаварыла да двух гадоў абмежавання волі ў папраўчай установе адкрытага тыпу («хімія)». Менавіта такое пакаранне прасіў прызначыць дзяржабвінаваўца.

Яго прызналі вінаватым у тым, што 27 кастрычніка 2020 года ён апублікаваў у тэлеграм-чаце абразлівы каментар пад відэа з выступам Лукашэнкі з мэтай прадставіць яго прыніжаным у вачах грамадскасці.

Дзмітрый Скрыпко часткова прызнаў віну. Падчас пасяджэння ён распавёў, што быў у стрэсе, таму негатыўна выказаўся: цяпер не памятае відэа, пад якім пакінуў каментар. Суддзя ўдакладніла, чаму паведамленне было выдаленае толькі нядаўна: абвінавачаны растлумачыў, што стаў нязгодны з ім.

Дзяржабвінаваўца настойваў, што каментар быў пакінуты наўмысна. Ён удакладніў у абвінавачанага, ці ведае той, што за абразу Лукашэнкі адказнасць узмоцнена. У спрэчках абвінаваўца быў упэўнены, што віна Скрыпко цалкам даказаная, што пацверджана ў першую чаргу яго паказаннямі. Негатыўная ацэнка пацверджаная заключэннем эксперта.


Паклёп у дачыненні да прэзідэнта

Суд Савецкага раёна горада Мінска ў асобе старшынствуючага суддзі Сяргея Шаціла прысудзіў Ігара Ухалюка да двух гадоў абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу. Прызналі яго вінаватым у частцы 1 артыкула 367 КК РБ (Паклёп у дачыненні да прэзідэнта РБ). Ухалюк пакінуў каментар у Інтэрнэце. Дзяржабвінаваўцам па гэтай справе выступала Шляхтава. А прысуд быў вынесены 27 ліпеня.


Што напісана — не памятаю, але абражаным застаўся

Суд Першамайскага раёна Мінска вынес прысуд Анатолю Русецкаму, які абвінвачваўся па арт. 369 Крымінальнага кодэкса ў абразе праўстаўніка ўлады.

Справу разглядаў суддзя Максім Трусевіч, бок дзяржабвінавачвання прадстаўляла Лаўрыновіч.

Згодна з абвінавачваннем, Анатоль Русецкі 29 кастрычніка 2020 года быў дома, меў намер на абразу супрацоўніка міліцыі Аляксандра Краўчанкі з мэтай прычынення яму маральных пакутаў, пакінуў каментар пад выявай з апісаннем Краўчанкі ў тэлеграм-канале “Каратели Беларуси” з нецэнзурнай лексікай, чым публічна абразіў прадстаўніка ўлады

Анатоль Русецкі абараняў у судзе сябе сам. Сваю віну прызнаў поўнасцю.

Суду патлумачыў, што з пацярпелым не знаёмы, не памятае, што пісаў у каментары, што было ў паведамленні, пад якім пісаў каментар, у сувязі з чым пісаў – таксама не памятае. Адзначыў, што быў у дрэнным настроі, але не пісаў каментар нецэнзурнай лаянкай. Ці былі яшчэ каментары пад пастом пра Аляксандра Краўчанку – не памятае.

Выказаў шкадаванне за ўчынак, абвінавачванне не аспрэчваў, нікога не хацеў пакрыўдзіць.

Пацярпелы Аляксандр Краўчанка з’яўляецца афіцэрам групы в/ч 3032. Ён адзначыў:

“Гэты грамадзянін размясціў непрыемны каментар, абразіў мяне публічна перад супрацоўнікамі, іншымі грамадзянамі і спартоўцамі.

Не памятаю, што было напісана, але нешта ў непрыстойнай форме, што абразіла мяне. Каментароў было шмат, і ўсе абразлівыя, ні аднаго добрага”.

Пацярпелы заявіў грамадзянскі пазоў на пакрыццё маральнай шкоды ў памеры 1000 рублёў. Ён абгрунтаваў пазоў тым, што да гэтага часу яму паказваюць гэтыя абразлівыя каментары яго знаёмыя, і ён перажывае ўсё зноў, таксама ён патраціўся на вітаміны сабе, жонцы і дзецям, каб супакоіцца і акрыяць ад перажытага.

Падчас спрэчак бакоў дзяржабвінаваўца прасіла суд прызнаць Анатоля Русецкага вінаватым і прызначыць яму пакаранне ў выглядзе абмежавання волі без накіравання ва ўстанову адкрытага тыму тэрмінам на два гады.

У апошнім слове абвінавачаны прасіў прабачэння ў пацярпелага, паменшыць яму тэрмін пакарання і не канфіскоўваць тэлефон.

Рашэнне было вынесена 30 ліпеня. Суддзя Максім Трусевіч палічыў віну Анатоля Русецкага даказанай і прызначыў яму два гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую установу адкрытага тыпу (“хатнюю хімію”). Таксама суд пастанавіў сплаціць кампенсацыю маральнай шкоды пацярпеламу ў памеры 1000 рублёў, а мабільны тэлефон канфіскаваць як сродак здзяйснення злачынства.


За абразу пракурора Таратынка мужчыну пакаралі двума гадамі "хатняй хіміі"

У судзе Першамайскага раёна г. Мінска разглядзелі справу ў дачыненні да Дзмітрыя Невяроўскага, якога вінавацілі ў абразе прадстаўніка ўлады (арт. 369 КК).


“Што зроблена, тое зроблена

Суд Бабруйска і Бабруйскага раёна прызнаў 51-гадовага Юрыя Міхалапа вінаватым ва ўчыненні злачынства, прадугледжанага арт. 369 Крымінальнага кодэкса (Абраза прадстаўніка ўлады). Суддзя Наталля Агладкова прысудзіла яго да года абмежавання волі без накіравання ў выпраўленчую ўстанову (“хатняй хіміі”).

Дзяржабвінавачанне падтрымаў памочнік пракурора Ілля Пузікаў. Пацярпелым аказаўся начальнік інспекцыі па справах непаўналетніх Бярозаўскага РАУС, маёр міліцыі Лішко: на суд ён не з'явіўся.

Згодна з абвінавачваннем, Юрый Міхалап 27 лютага, “падзяляючы і прытрымліваючыся ідэі сацыяльнай нецярпімасці да прадстаўнікоў улады, выказваючы адкрытую праяву непрыязнасці і маючы намер здзейсніць жаданне, накіраваную на публічную абразу лішку, размясціў у сацсетцы "ВКонтакте" пад інфармацыяй з выявай маёра каментар «Это?! свиное рыло, сдаст норматив по физподготовке?!»

Суд Бобруйска и Бобруйского района
Суд Бабруйска і Бабруйскага раёна

Юрый Міхалап прызнаў віну, але падкрэсліў, што не мае нецярпімасці да прадстаўнікоў улады. Ён не быў асабіста знаёмы з пацярпелым, не збіраўся яго абражаць. Цяпер ён не можа назваць прычыну, якая заахвоціла яго гэта зрабіць, на той момант не надаў значэння, што нехта можа ўбачыць паведамленне. Абвінавачаны не прызнаў пазоў аб кампенсацыі маральнай шкоды ў паўтары тысячы рублёў, таму што гэта непад'ёмная для яго сума.

У апошнім слове Юрый Міхалап папрасіў не пазбаўляць яго волі.

“Што зроблена, тое зроблена, назад ужо не вернеш. Магу прынесці прабачэнні”, сказаў ён.

Дзяржабвінаваўца запрасіў больш строгае пакаранне: два гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу – «хіміі». Суд жа вынес больш мяккі прысуд: “хатнюю хімію”). А таксама – спагнаць з абвінавачанага кампенсацыю пацярпеламу маральнай шкоды  ў суме 800 беларускіх рублёў.


Пакінуў каментар з адным словам

У судзе Маскоўскага раёна горада Мінска разглядзелі крымінальную справу ў дачыненні  да Максіма Хоміча, якога вінавацілі ў абразе прадстаўніка ўлады – камандзіра аддзялення АМАП Ігара Манахава.

Справу вёў суддзя Юры Машкетаў, бок дзяржабвінавачвання падтрымліваў пракурор Фёдар Сініцкі.

Згодна з абвінавачваннем, Максім Хоміч 20 сакавіка 2021 года з намеру публічнай абразы прадстаўніка ўлады Ігара Манахава пакінуў каментар пад паведамленнем і фотоздымкам супрацоўніка АМАП у тэлеграм-канале “Каратели Беларуси” са словам “Г***о”. Такім чынам, абвінвачаны публічна абразіў прадстаўніка ўлады ў сувязі з выкананнем ім сваіх службовых паўнамоцстваў, чым здзейсніў злачынства, прадугледжанае арт. 369 Крымінальнага кодэкса.

Максім Хоміч прызнаў віну ў поўным аб’ёме, раскайваецца ў здзейсненным. Суду патлумачыў, што 20 сакавіка быў у Мінску, але дзе дакладна - не памятае. Яму прыйшло паведамленне, што нейкі чалавек збіваў людзей, Максім перайшоў па спасылцы і апынуўся ў тэлеграм канале “Каратели Беларуси”, дзе пабачыў фота супрацоўніка АМАП, быў злы і таму пакінуў адзін каментар. Пасля затрымання з Хомічам было запісана відэа, дзе ён прынёс прабачэнне пацярпеламу.

Ігар Манахаў патлумачыў, што раней з абвінавачаным знаёмы не быў, адзін з супрацоўнікаў УСБ паведаміў яму пра пост у тэлеграм-канале, ён зайшоў у гэты канал, пабачыў сваё фота і каментары да яго, падаў заяву на ўзбуджэнне крымінальнай справы. Пасля гэтага маці і бацьку Ігара Манахава пісалі знаёмыя і запытваліся: “Што ў цябе за сын?”, таксама падыходзілі да іх людзі на працы. Заявіў іск аб кампенсацыі маральнай шкоды ў памеры 1500 рублёў. Прасіў не пазбаўляць абвінавачанага волі.

Максім Хоміч прынёс прабачэнні. З заяўленым іскам пагадзіўся ў поўным аб’ёме.

Падчас спрэчак бакоў пракурор палічыў, што віна абвінавачанага даказаная, і прасіў суд прызначыць яму пакаранне ў выглядзе абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыму на тэрмін 8 месяцаў, а грамадзянскі іск – задаволіць.

30 ліпеня суд вынес рашэнне пакараць Максіма Хоміча двума гадамі “хатняй хіміі”, а таксама задаволіць грамадзянскі іск па кампенсацыі маральнай шкоды пацярпеламу ў памеры 1500 рублёў.


Імкнулася атрымаць папулярнасць у TikTok

Суд Наваполацка і Наваполацкага раёна прызнаў 26-гадовую Таццяну Людскую вінаватай паводле арт.369 КК (Абраза прадстаўніка ўлады). Суддзя Лапко прызначыла ёй пакаранне ў выглядзе трох гадоў абмежавання волі без накіравання у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу – “хатняй хіміі”.

Аб гэтым паведамляе служба інфармацыі пракуратуры Віцебскай вобласці. Згодна з абвінавачаннем, 27 сакавіка яна наўмысна вырабіла відэазапіс с вусным ненарматыўным тэкстам, на якім выяўленыя супрацоўнікі ДПС ДАІ. Яна размясціла сюжэт у адкрытым доступе ў сваім акаўнце ў сацыяльнай сетцы, дзе яго прагледзелі не менш 120 тысяч разоў.

Таццяна Людская прызнала віну і выбачылася перад пацярпелымі. Яна патлумачыла, што наглядзелася разнастайных ролікаў зневажальнага характару ў адносінах да супрацоўнікаў міліцыі. Імкнучыся атрымаць папулярнасць ў TikTok, яна сама зняла такі ж ролік і апублікавала яго: зараз шкадуе пра ўчынак.


Напісаў каментар — абразіў старшыню

Суд Цэнтральнага раёна Гомеля асудзіў Юрыя Вяршука да двух гадоў абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытыга тыпу (“хіміі”) паводле арт.369 Крымінальнага кодэксу (Абраза прадстаўніка ўлады). Справу разгледзеў суддзя Салоўскі. Бок абвінавачання падтрымаў пракурор Самафалаў.

Юрыя Вяршука прызналі вінаватым у тым, што 16 жніўня ён пакінуў зневажальны каментар пад відэа, на якім старшыня Гомельскага аблывыканкама Салавей адказвае на пытанні грамадзян.

Юрый Вяршук поўнасцю прызнаў віну і напісаў Салаўю ліст  з выбачэннямі. 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства