viasna on patreon

Нешматлікія суды па адміністрацыйных справах адбыліся з 23 па 27 жніўня

2021 2021-08-30T14:21:18+0300 2021-08-30T15:32:21+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/sud_minsk1_1.10.20.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Судовая зала. Ілюстратыўнае фота

Судовая зала. Ілюстратыўнае фота

На працягу тыдня — з 23 па 28 жніўня — раённыя суды Мінска і рэгіёнаў працягвалі разглядаць справы супраць грамадзянаў у адміністрацыйным парадку і караць іх суткамі і штрафамі. 

У судзе Фрунзенскага раёна разглядзелі справу былога артыста ансамблю «Харошкі» Дзмітрыя Кукса. 21 жніўня ён павінен быў выйсці на волю пасля 15-сутачнага арышту за "непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі" (арт. 24.3 КаАП), але адразу пасля вызвалення сілавікі пасадзілі яго ў цёмна-сіні мікрааўтобус і звезлі ў невядомым кірунку. Справу Дзмітрыя 23 жніўня разглядзела суддзя Марыя Ярохіна. На гэты раз на мужчыну склалі пратакол па арт. 19.1 КаАП (дробнае хуліганства), а суддзя прызначыла Куксу 12 сутак арышту.

43-гадовага Дзяніса Ільінчыка затрымалі 24 жніўня з-за налепкі з гербам "Пагоня" на задніх дзвярах аўтамабіля. За гэта ў дачыненні да Дзяніса склалі пратакол па арт. 24.23 КаАП ("удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве"). 26 жніўня ў судзе Цэнтральнага раёна справу Ільінчыка разглядзеў суддзя Дзмітрый Карсюк, які пакараў мужчыну арыштам у 14 сутак.

ПЦ "Вясна" адсочвае судовыя працэсы і збірае інфармацыю пра вынікі пасяджэнняў. Падрабязнасці з судоў у табліцы і ў тэлеграм-канале "Вясна назірае".

*Карыстайцеся пошукам і сарціроўкай, каб хутка знайсці інфармацыю.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства