viasna on patreon

Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя

2021 2021-08-31T18:06:45+0300 2021-09-13T15:46:17+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/spring-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 20:05 (паўтор у суботу ў 7:00) у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” — праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека. 

Прэм'еру ў эфіры анлайн можна паслухаць праз інтэрнэт тут альбо тут.

Анонс праграмы на 31 жніўня:

Падзея: Прайшло ўжо пяць месяцаў, як палітзняволеныя прадстаўнікі Саюза палякаў у Беларусі Анжаліка Борыс і Андрэй Пачобут знаходзяцца за кратамі. З гэтай нагоды ў Беластоку і Варшаве прайшлі акцыі салідарнасці. Што казалі тыя, хто ведаў іх асабіста — супрацоўнічаў ці нават сядзеў у адной камеры СІЗА? І што казаў пра пераслед польскай меншасці ў Беларусі старшыня “Вясны” Алесь Бяляцкі — да таго, як сам стаў палітзняволеным?

Каментар: “Зараз прыярытэт аказваць дапамогу палітвязням і іх сем’ям унутры Беларусі”, — кажа Алесь Зарэмбюк, старшыня “Беларускага дома ў Варшаве”. Дом робіць і шмат цікавых праектаў, сярод іх — кіналекторый “Палітычная антрапалогія”, які распачаўся нядаўна і мэта якога — даследаваць таталітарныя рэжымы.

Каментар эксперта: Працэс ліквідацыі грамадскіх арганізацый працягваецца, іх лік даходзіць ужо да двух соцень. Сярод іх і шэраг культурніцкіх арганізацый. Прычыны — у “дэструктыўнай дзейнасці”. Падрабязней — у размове з выканаўчым дырэктарам Беларускай рады культуры Аляксандрам Чахоўскім. Між іншым паспрабуем адказаць на пытанне, што страціць Гомель пасля ліквідацыі “Талакі” — найстарэйшая арганізацыі горада.

У музычных паўзах — кампазіцыі ў выкананні польскіх гуртоў, якія прысвяцілі выступы на сваіх нядаўніх канцэртах Анжаліцы Борыс і Андрэю Пачобуту — Lombard і Mała Armia Janosika.

Аўдыёзапіс выпуску:

https://spring96.org./wp-content/uploads/2018/10/2021-08-31_Eva_VIASNA_AN.mp3

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства