viasna on patreon

Па "пратэсных" артыкулах за год у калоніі адправілі мінімум 439 чалавек: гадавіна першага "палітычнага" прысуду ў лічбах

2021 2021-09-29T15:46:38+0300 2021-09-30T12:54:30+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/pesov_sud.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Роўна год таму, 29 верасня 2020 года, ў Беларусі быў вынесены першы палітычна матываваны прысуд за падзеі, звязаныя з прэзідэнцкай выбарчай кампаніяй. У той дзень у судзе Маладзечанскага раёна Паўла Пяскова і Уладзіслава Еўсцігнеева асудзілі па ч. 2 арт. 363 Крымінальнага кодэкса за супраціў супрацоўнікам АМАПу падчас патасоўкі з сілавікамі на акцыі 19 чэрвеня, на якой АМАПавец дастаў пісталет. Суддзя Вікторыя Паляшчук пакарала іх пазбаўленнем волі ў калоніі агульнага рэжыму: Паўла Пяскова — на тры гады і тры месяцы, а Уладзіслава Еўсцігнеева — на тры гады. Цяпер Павел адбывае пакаранне ў бабруйскай калоніі, а Уладзіслаў — у наваполацкай. 29 верасня мінулага году колькасць палітзняволеных у Беларусі складала 73 чалавекі, за год гэтая колькасць узрасла амаль у дзесяць разоў. Колькі чалавек асудзілі па крымінальных "пратэсных" артыкулах, колькі адправілі ў калоніі, самыя суровыя прысуды за год — "Вясна" прыводзіць лічбы крымінальнага палітычнага пераследу за год.

Павел Пяскоў. Фота: spring96.org
Павел Пяскоў на судзе. Фота: spring96.org

За год па "палітычных" артыкулах асудзілі 945 чалавек

На працягу гэтага года асноўным відам рэпрэсій стаў крымінальны пераслед грамадзян, якія адкрыта выказалі сваю грамадзянскую пазіцыю і нязгоду з уладай. Дагэтуль штодзённа па ўсёй Беларусі працягваецца хваля затрыманняў па крымінальных справах, распачатых у сувязі з рэалізацыяй грамадзянамі сваіх асноўных правоў і свабод падчас прэзідэнцкай выбарчай кампаніі летась. Усяго, па дадзеных сілавых ведамстваў, са жніўня 2020 года ў Беларусі распачалі 4691 крымінальных справаў у сувязі з падзеямі, звязаных з акцыямі пратэсту.

Па дадзеных праваабарончага цэнтру «Вясна», за год беларускія суды асудзілі паводле палітычных крымінальных артыкулах мінімум 945 чалавек. З іх: 158 жанчын і 787 мужчын. За гэты год за ўдзел у пратэстах асудзілі 17 непаўнагадовых, з іх 11 асудзілі да пазбаўлення волі ў выхаваўчых калоніях для непаўналетніх, астатніх — на "хімію", "хатнюю хімію". Суды Беларусі за гэты год пазбавілі волі амаль палову з усіх асуджаных — 439 чалавека, абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу («хімію») прысудзілі 234 чалавекам, да «хатняй хіміі» асудзілі 232 чалавека, пакаралі штрафам 12 чалавек, арыштавалі 23 чалавекі і толькі аднаму чалавеку ў якасці пакарання абралі прымусовую меру выхаваўчага характару.

Па самых "рэпрэсіўных" артыкулах асудзілі 731 чалавека

Самымі распаўсюджанымі артыкуламі Крымінальнага кодэксу, якія выкарыстоўваліся ўладамі ў рэпрэсіўных мэтах супраць беларусаў, сталі арт. 342 КК (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх), ч. 2 арт. 293 КК (удзел у масавых беспарадках), арт. 364 КК (гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў), арт. 369 КК (абраза прадстаўніка ўлады). Агулам па гэтых артыкулах асудзілі 731 чалавека.

Суды не рэагуюць на заявы абвінавачаных пра жорсткае і бесчалавечнае абыходжанне, катаванні, ціск і прымус да дачы сведчанняў на этапе папярэдняга расследавання. Суддзі выносяць абвінаваўчыя прысуды, засноўваючыся на паказаннях, атрыманых гвалтоўным шляхам з парушэннем вызначанага парадку. 

10-18 гадоў калоніі — самыя суровыя прысуды за год

У Беларусі за апошні час былі вынесеныя восем самых суровых прысудаў, у тым ліку, экс-кандыдату ў прэзідэнты, былому вайскоўцу, адвакату і кіраўніцы выбарчага штаба Віктара Бабарыкі — іх пазбавілі волі тэрмінам 10-18 гадоў. Усе асуджаныя прызнаны праваабаронцамі палітычнымі зняволенымі:


Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі па падазрэнні ў здзяйсненні злачынства, якое можа мець палітычную афарбоўку, тэрмінова паведамляйце нам праз тэлеграм-бот @viasna_bot (абавязкова пакідайце кантакт для сувязі) ці на гарачую лінію:@ViasnaSOS, @SOSViasna.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства