viasna on patreon

Заведзеная яшчэ адна крымінальная справа ў дачыненні да палітвязня Максіма Ялканава

2021 2021-09-30T09:35:12+0300 2021-09-30T09:43:21+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/jalkanau_m.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Максім Ялканаў

Максім Ялканаў

Першы раз Максім Ялканаў быў асуджаны судом Цэнтральнага раёна Гомеля 18 чэрвеня за арганізацыю групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, спалучаныя з яўным непадпарадкаваннем патрабаванням прадстаўнікоў улады (арт. 342 КК РБ).

Суд прызначыў Ялканаву пакаранне ў выглядзе аднаго года і шасці месяцаў пазбаўлення волі з адбыццём пакарання ў калоніі агульнага рэжыму. 

Праваабарончай супольнасцю Беларусі быў прызнаны палітычным зняволеным 29 сакавіка.

Як паведаміла маці Максіма, на яго завялі яшчэ адну крымінальную справу па тым жа самым  артыкуле 342, толькі ўжо за іншы эпізод – нібыта ён актыўна ўдзельнічаў у беспарадках у Рэчыцы 9 жніўня 2020 года.

Быццам бы да следчых патрапіла нейкае відэа, якое даказвае яго віну. У нядзелю, 26 верасня, ён тэлефанаваў маці са Шклова, дзе адбывае пакаранне, а ўжо на наступны дзень яго даставілі ў СІЗА № 3 Гомеля.

Маці даведалася пра справу са слоў следчага, які ёй патэлефанаваў пару дзён таму.

Паўтара года калоніі прысудзілі Максіму Ялканаву з Рэчыцы за тэлефанаванні сябрам і сваякам

Тое, што карныя органы цяперашняй улады ў Беларусі палічылі арганізацыяй нейкіх парушэнняў парадку – гэта некалькі тэлефанаванняў Максіма Ялканава сваім даўнім сябрам, роднаму і стрыечнаму братам з прапановай прайсціся ў цэнтр Рэчыцы і, магчыма, з’ездзіць у Гомель.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства