viasna on patreon

Масавыя затрыманні за каментары ў сацсетках: хроніка палітычнага пераследу 30 верасня Дапоўнена

2021 2021-09-30T18:15:00+0300 2021-10-02T22:08:11+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/silaviki_90.jpeg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Праваабарончы цэнтр "Вясна" працягвае збіраць факты палітычнага пераследу ў Беларусі за чацвер, 30 верасня. Грамадзян па-ранейшаму затрымліваюць, праводзяць ператрусы, ціснуць на палітвязняў і ўжываюць іншыя формы ціску за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю і незадаволенасць дзеяннямі ўлады.

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

  • праз тэлеграм-бот @viasna_bot;
  • на гарачую лінію ў тэлеграм @ViasnaSOS, @SOSViasna

Праваабаронцам вядома, што ў межах арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады) і арт. 130 (распальванне сацыяльнай варожасці) Крымінальнага кодэкса супрацоўнікі КДБ затрымалі каля 50 чалавек. Усе затрыманя знаходзяцца ў ІЧУ на Акрэсціна.

Вядома, што затрыманні адбываліся 29 верасня і, верагодна, звязаныя з каментаваннем у сацсетках пастоў пра гібель Андрэя Зельцэра і супрацоўніка КДБ.

Стала вядома, што сярод затрыманых:  

  1. Агіевіч Уладзімір (Брэст)
  2. Акунёў Анатоль
  3. Андросінкаў Андрэй 
  4. Анціпенка Арцём
  5. Антановіч Іна (Гродна)
  6. Ануфрыенка Сяргей 
  7. Арцюх Ігар (Мінск)
  8. Астрэйка Віталь 
  9. Асташоў Вячаслаў (Жлобін)
  10. Асятроў Раман (Гомель)
  11. Баброўскі Данііл (Мінск)
  12. Башлакоў Цімур (Гомель)
  13. Белагалоў Павел (Магілёў)
  14. Бяленік Павел (Гродна)
  15. Беражнова Ларыса
  16. Буканаў Максім
  17. Вароніна Аліса (вызвалілі)
  18. Велясніцкі Аляксандр (Столін)
  19. Гаўрэлік Аляксандр
  20. Ганчарык Павел (Мінск)
  21. Гардзійчук Уладзімір (вызвалілі)
  22. Гладкоўскі Глеб (Сноў)
  23. Грабянёк Юрый
  24. Грэчкаедаў Максім
  25. Далівеля Сяргей
  26. Дарафееў Вячаслаў
  27. Дзямешка Дзмітрый (Навалукомль)
  28. Дубінка Іван
  29. Задруцкі Арцём
  30. Запольскі Уладзімір (студэнт юрфака БДУ)
  31. Журкоўскі Вадзім
  32. Жлобін Вячаслаў
  33. Есьмановіч Сяргей (Гомель)
  34. Іпатаў Вячаслаў 
  35. Календа Яўген
  36. Казлоўскі Павел
  37. Касцюкевіч Данііл 
  38. Катоўскі Віктар (Брэст)
  39. Качанаў Аляксей (Мінск)
  40. Кірыенка Сяргей (Гомель)
  41. Кірыенка Уладзімір (Гомель)
  42. Кірыльчык Вадзім (Мінск, адпусцілі)
  43. Кірыльчык Ігар (Мінск, адпусцілі)
  44. Кірыльчык Марына (Мінск)
  45. Клімчык Віктар
  46. Краснова Таццяна (Гомель)
  47. Кудласевіч Анатоль (100 базавых)
  48. Кузюр Іван (Брэст)
  49. Кунусаў Дзмітрый
  50. Лабутэнка Максім (Рэчыца)
  51. Літвінюк Андрэй
  52. Лобан Аляксандр
  53. Лупан Наталля (Гомель)
  54. Міронаў Ілля (Гомель)
  55. Міхалькоў Аляксандр
  56. Міцура Матвей
  57. Можчанка Іна
  58. Несцяровіч Ігар (Гомель)
  59. Несцяровіч Алена
  60. Нікіціна Наталля 
  61. Новік Алеся
  62. Пашкоў Яраслаў
  63. Пендзік Дмітрый 
  64. Петрашка Аляксандр (Гродна)
  65. Пракопчык Іван
  66. Пракопчык Наталля
  67. Рагатнёў Іван (затрыманы за распальванне варожасці)
  68. Рогач Віталь 
  69. Ражкоў Максім (Гомель)
  70. Руцько Віктар 
  71. Руцько Таццяна
  72. Сагановіч Усяслаў (Мінск, 17 год, адпусцілі)
  73. Сакавец Сяргей (Мінск)
  74. Сакалоўскі Арцём (Магілёў)
  75. Сарока Вікторыя
  76. Семянчук Ганна
  77. Скрашчук Вольга
  78. Сляжоў Сяргей (Жлобін, СІЗА КДБ)
  79. Сомаў Антон (Віцебск)
  80. Статкевіч Аляксандр
  81. Стэпулёнак Эма (Міёры)
  82. Сянько Аляксей (Слонім)
  83. Тазаў Яўген
  84. Удальёў Сяргей (Магілёў)
  85. Утоўка Дзмітрый
  86. Філіпаў Канстанцін (Гродна)
  87. Хмяльніцкі Арцём
  88. Чамлай Юлія (Крупкі)
  89. Цымбаліст Аляксандр
  90. Цюрлік Руслан
  91. Цікач Павел
  92. Ціханаў Мікалай
  93. Шкуратовіч Цімафей
  94. Шнак Анатоль (Гомель)
  95. Шункевіч Андрэй (Мінск)

30 верасня да 17-гадовага Усяслава Сагановіча прыйші ў сувязі са стыкерам у тэлеграм, правялі ператрус, забралі тэхніку, адпусцілі. 

Жонка Аляксея Сянько распавяла "Нашай ніве" пра затрыманне мужа супрацоўнікамі КДБ: 

"Мужу было кепска, ён застаўся дома, я з малым сынам пайшла ў краму. Зайшлі да бабулі, маці мужа, якая жыве побач. Пакуль былі ў яе, у дзверы пазванілі трое невядомых з каменнымі тварамі, пытаюцца пра Аляксея.

Не прадстаўляліся, нічога не казалі. Стала трыввожна. Я пазваніла мужу, ён спачатку не браў, пасля кажа: «Не магу размаўляць». Мы пайшлі дадому, падыходзім, а там тыя трое яго ўжо выводзяць. Ён паспеў мне шапнуць: «Гэта КДБ». 

Мне нічога тады не сказалі. Увечары муж пазваніў, сказаў, што прыйдуць з вобшукам, каб я праз іх перадала рэчы. Сказаў, мяркуе па яго прыйшлі за каментары".

Аляксей Сянько
Аляксей Сянько

Вечарам у кватэры мужчыны адбыўся вобшук, канфіскавалі тэлефон Сянько. У пастанове на вобшук было пазначана два артыкулы Крымінальнага кодэкса, па якім узбуджная справа, адзін з якіх 369 - "Абраза прадстаўніка ўлады".


Палітвязня Івана Вярбіцкага, асуджанага да 8 гадоў і 1 месяца калоніі, збіраюцца пераводзіць на строгі рэжым

56-гадовы Іван Вярбіцкі — мастак з Гальшанаў, мае дзве вышэйшыя адукацыі. Палітвязня абвінавацілі адразу па некалькіх сур’ёзных артыкулах: падбухторванне да акта тэрарызму, незаконныя набыццё, захоўванне боепрыпасаў і выбуховых рэчываў, а таксама знішчэнне афіцыйных дакументаў. 15 сакавіка Івана Вярбіцкага асудзілі да 8 гадоў і 1 месяца калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Вядома, што ў папраўчай калоніі на зняволенага гальшанца аказваўся ціск: два месяцы Івана ўтрымлівалі ў ШІЗА і ПКТ, з якога яго павінны былі выпусціць 5 кастрычніка. Сёння стала вядома, што палітвязня этапавалі ў магілёўскую турму №4, бо збіраюцца змяніць рэжым з узмоцненага на строгі праз шматлікія «парушэнні».


У Глыбокім міліцыянты расследуюць справу леташніх надпісаў на сценах

З гэтай нагоды сёння яны прыйшлі з ператрусам да жыхара Глыбокага Руслана Рагоўскага. Сілавікоў цікавілі рэчы, з дапамогай якіх былі зробленыя надпісы на сценах дамоў на вуліцы Паўночнай і на будынку глыбоцкага ліцэя.

Вобшук праводзіў кіраўнік крымінальнага вышуку Глыбоцкага РАУС маёр Васіль Арлоў з двума супрацоўнікамі.


Палітзняволеная Паліна Шарэнда-Панасюк ў трэці раз змешчана ШІЗА

Паліна Шарэнда-Панасюк
Паліна Шарэнда-Панасюк

Пра гэта паведямляе ў фейсбуку яе муж Андрэй. Паводле яго, на жанчыну ўжо было складзена тры рапарты нібыта пра парушэнне дысцыпліны ў папраўчай калоніі №4. А тры дні таму складзен яшчэ адзін — "за рукі ў кішэнях".

Нагадаем, што Паліну асудзілі да двух гадоў калоніі па трох артыкулах Крымінальнага кодэксу, пацярпелымі ад жанчыны суд прызнаў ажно 7 міліцыянтаў.


Праваабаронцам стала вядома, што па "справе Рабочага руху" затрыманая Наталля Белабехава. Яе змясцілі ў гомельскае СІЗА-3.


«У вашым раёне працуе ГУБАЗ». Знік бард і пісьменнік Анатоль Кудласевіч, яго кватэру разграмілі

Жонка прыйшла з працы 29 верасня і ўбачыла, што дома пагром, а муж знік, піша "Наша Ніва".

«Дакладнай інфармацыі няма. Але сітуацыя такая: маці вярнулася дадому, а там усё разбурана, рэчы раскіданыя па падлозе. Раскіданая абсалютна ўсё, нават нейкія крупы і спецыі.

Няма бацькі, няма двух ноўтбукаў, мабільніка, бацькавых таблетак ад ціску, некаторых асабістых рэчаў. Пры гэтым каштоўнасці не кранутыя, — кажа Мікалай, сын Анатоля Кудласевіча. — Я звязаўся з адвакатам, званіў у міліцыю. Яго пачалі шукаць, мне пазваніў дзяжурны і сказаў, што ў тым раёне, дзе жывуць бацькі працуе ГУБАЗ. 

І сітуацыя ў кватэры падобная на ператрус пасля ГУБАЗа, плюс у бацькі актыўная грамадзянская пазіцыя, ён не саромеецца пісаць у фэйсбуку… І быў пару дзён у камандзе Ціханоўскага мінулай вясной, катаўся па Беларусі…

Таму мяркуем, што тата затрыманы. Але пакуль нічога канкрэтнага няма».

Сёння ў судзе Фрунзенскага раёна разглядзелі справу барда і пісьменніка Анатоля Кудласевіча. Судовы працэс вяла суддзя Ала Скуратовіч.

Пратакол на Анатоля склалі па артыкулу 24.23 КаАП (несанкцыянаванае пікетаванне). Яго абвінавацілі ў тым, што ён размясціў БЧБ-сцяг на балконе сваёй кватэры. Кудласевіч распавёў, што супрацоўнікі міліцыі прыйшлі да яго раніцай 29 верасня, а сцяг у кватэры вісеў яшчэ з 2020 года. Суддзя Скуратовіч зрабіла некалькі заўваг Анатолю, каб ён «гаварыў па сутнасці», бо тое, што «народ падманулі» не мае дачынення да справы. Вынікам суда стаў штраф у памеры 2900 рублёў (100 базавых велічыняў).

Анатоль Кудласевіч мае інваліднасць другой групы: у яго выдаленае адно лёгкае. Таксама ў мужчыны праблемы з ціскам. Негледзячы на гэта, пісьменніка ноч да суда ўтрымлівалі на Акрэсціна.

Ператрус у Барысаве

У Барысаве сёння раніцай адбыўся ператрус у мясцовага прадпрымальніка Аляксандра Статкевіча. Дома забралі ўсю тэхніку, а яго павезлі ў невядомым накірунку. Ператрус праходзіў у межах крымінальнага артыкула па тэрарызме (арт. 289 КК) і псаванні маёмасці (арт. 341 КК). Хто праводзіў яго — невядома. Пратакол вобшуку яны не пакінулі. Сілавікі падчас ператрус сарвалі са сцяны плакат “Магутны Божа". Пыталіся пра паляўнічую зброю, але гэтага ў яго не было, не займаўся.

Аляксандр Статкевіч знаходзіцца цяпер у СК у Барысаве. З дому забралі яго нібы за непадпарадкаванне. Заўтра чакаецца суд.


Сёння раніцай сілавікі прыйшлі па месцы прапісцы да аднаго з арганізатараў ініцыятывы па падтрымцы палітвязняў dissident.bу, актывіста анархісцкага руху Вячаслава Касінерава.

Вячаслаў Касінераў
Вячаслаў Касінераў. Фота: "Радыё Свабода"

Пра гэта паведамляюць у самой ініцыятыве.

«Была выламана паштовая скрыня і ледзь не выбіты ўваходныя дзверы ў кватэру, дзе пражываюць кватаранты, бо большасць членаў сям’і вымушана пакінула Беларусь з-за пагрозаў жыццю».

Сілавікоў цікавіла месцазнаходжанне братоў Вячаслава і Паўла Касінеравых, а таксама іх маці. На Паўла ўжо заведзеная крымінальная справа за ўхіленне ад прызыву. Як адзначаюць актывісты, «рэальнай прычынай крымінальнай справы з’яўляецца яго актыўны ўдзел у студэнцкім руху БДУ летам 2020 года».

Інфармацыя дапаўняецца.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства