viasna on patreon

"Выкрыкваў лозунгі, блакаваў рух транспарту". Яшчэ аднаго мінчука прысудзілі да пазбаўлення волі

2021 2021-10-08T15:51:36+0300 2021-10-08T17:33:15+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/kuzmenkou-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Яўген Кузьмянкоў

Яўген Кузьмянкоў


Суд Савецкага раёна Мінска 8 кастрычніка вынес прысуд па справе Яўгена Кузьмянкова. Яго абвінавацілі у здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч.1 артыкула 342 КК РБ — арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх.

Справу разглядаў суддзя Сяргей Шаціла. Дзяржабвінаваўца — пракурор Чабатароў.

Па матэрыялах следства, вечарам 9 жніўня 2020 года знаходзіўся на праспектах Машэрава і Пераможцаў у Мінску, знаходзячыся ў стане алкагольнага ап'янення, дзейнічаючы ў групе асоб, прыняў удзел у дзеяннях, што груба парушылі грамадскі парадак: публічна выкрыкваў лозунгі, здзяйсняў гучныя воплескі рукамі. Знаходзіўся ў натоўпе людзей на праспекце Машэрава і Пераможцаў, што пацягнула парушэнне працы транспарту і прадпрыемства. Быў блакаваны рух грамадскага транспарту.

Таксама 6 верасня мінулага года з 13 да 18 гадзін на праспектах Незалежнасці і Машэрава, а таксама вуліцы Леніна Кузьмянкоў прыняў актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак. Адмовіўся вызваліць праезную частку на праспекце Незалежнасці і Машэрава, а таксама вуліцы Леніна.

"Паехаў з футбольнымі фанатамі паглядзець, што робіцца ў горадзе": судзяць мінчука, параненага ў жніўні

Кузьмянкова затрымалі 13 ліпеня, затым, да суда, 22 ліпеня перавялі ў СІЗА на Валадарскага.

У судзе сёння адбыліся спрэчкі бакоў.

Дзяржабвінаваўца заявіў, што віна Яўгена Кузьмянкова пацвярджаецца цалкам, як паказаннямі пацярпелага, так і пісьмовымі матэрыяламі справы. Тым больш, маюцца абцяжарваючыя фактары — знаходжанне ў стане алкагольнага ап'янення, а таксама здзяйсненне злачынства асобай, якая раней учыніла злачынства.

Пракурор прасіў суд прызнаць Кузьмянкова вінаватым і прызначыць яму  пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін адзін год і 6 месяцаў.

Грамадзянскі пазоў “Мінсктранса” задаволіць у поўным аб'ёме.

Абаронца звярнуў увагу, што абвінавачаны прызнаў віну і даў паказанні. Таксама заявіў, што ніякіх актыўных дзеянняў не здзяйсняў, не меў пры сабе ніякай атрыбутыкі. З фатаграфіі відаць, што ў руках у яго быў толькі ліхтарык, уключаны на тэлефоне.

"Ініцыятары актыўных дзеянняў сышлі ад адказнасці, з'ехалі за мяжу, а вось такія хлопцы, як мой падабаронны папалі пад раздачу. Іх трэба пашкадаваць", — заявіў адвакат.

Абаронца лічыць меру пакарання празмерна суровай. Просіць прызначыць пакаранне не звязанае з пазбаўленнем волі.

У сваім апошнім слове Кузьмянкоў папрасіў не пазбаўляць яго волі.

Суд вынес прысуд: пазбаўленне волі на тэрмін 1 год і 6 месяцаў у калоніі агульнага рэжыму. Матэрыяльны пазоў разгледзець у грамадзянскім судзе.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства