viasna on patreon

Прэзідэнт ПАСЕ асудзіў рэпрэсіі супраць грамадзянскай супольнасці і праваабаронцаў у Беларусі

2021 2021-10-28T19:15:49+0300 2021-10-28T20:09:14+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/dams_pase.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Рык Дамс. Фота pace.coe.int

Рык Дамс. Фота pace.coe.int

Прэзідэнт Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы Рык Дамс "рашуча асудзіў" рэпрэсіі супраць грамадзянскай супольнасці і праваабаронцаў у Беларусі, піша БелаПАН. Дамс заклікаў беларускія ўлады "ў поўнай меры паважаць правы на свабоду асацыяцый, сходаў і выказвання меркаванняў, а таксама ўсе іншыя правы чалавека, гарантаваныя Міжнародным пактам аб грамадзянскіх і палітычных правах, удзельнікам якога з'яўляецца Беларусь".

"У апошнія тыдні сітуацыя з захаваннем асноўных правоў чалавека ў Беларусі стала ўсё больш турбаваць мяне, а таксама, у больш шырокім кантэксце, Парламенцкую асамблею Савета Еўропы, — адзначыў ён. — Працяглыя і зусім неабгрунтаваныя турэмныя тэрміны для двух лідэраў апазіцыі — Марыі Калеснікавай, лаўрэата прэміі ПАСЕ імя Вацлава Гавела ў гэтым годзе, і Максіма Знака — шакавалі большасць людзей у Еўропе".

Дамс падкрэсліў, што судовыя прысуды Калеснікавай і Знаку з'яўляюцца "не адзіным прыкладам палітычнага пераследу ў Беларусі".

"Прынамсі 30 праваабаронцаў, некаторыя з якіх супрацоўнічалі з Саветам Еўропы, застаюцца ў папярэднім зняволенні, некаторыя падвяргаюцца крымінальнаму пераследу або іншым формам пераследу. Некаторыя знаходзяцца ў выгнанні", — адзначыў ён.

Са слоў Дамса, асабліва ён занепакоены тым, што пад вартай працягваюць заставацца сем сябраў Праваабарончай арганізацыі "Вясна", якая займаецца дакументаваннем парушэнняў правоў чалавека, учыненых беларускімі ўладамі пасля прэзідэнцкіх выбараў у жніўні 2020 года.

"Сярод гэтых сямі чалавек — тры лідэра "Вясны", у тым ліку Алесь Бяляцкі, яшчэ адзін лаўрэат прэміі імя Вацлава Гавела. Яны і многія іншыя па праве лічацца палітычнымі зняволенымі", — сказаў Дамс.

Ён таксама адзначыў, што з ліпеня ў Беларусі ліквідуюцца няўрадавыя арганізацыі, у тым ліку тыя, якія працавалі ў сферы абароны правоў чалавека, уключаючы Беларускі Хельсінкскі Камітэт, "Прававую ініцыятыву" і "Звяно".

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства