viasna on patreon

Жлобінцам прысудзілі па два гады калоніі за мінулагоднія падзеі

2021 2021-10-29T09:09:32+0300 2021-10-29T09:13:51+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/harjanau-verasau-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Яўген Хар’янаў і Уладзіслаў Верасаў

Яўген Хар’янаў і Уладзіслаў Верасаў

У судзе Жлобінскага раёна 28 кастрычніка разгледжаная яшчэ адна крымінальная справа па абвінавачванні мясцовых жыхароў Яўгена Хар’янава і Уладзіслава Верасава ў арганізацыі або актыўным ўдзеле ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак (ч.1 арт. 342 КК РБ).

Суддзя - Мікалай Сяргеевіч, дзяржабвінаваўца – пракурор Аношка.

З  матэрыялаў следства вядома, што 9 жніўня 2020 года Хар’янаў і Верасаў прымалі ўдзел у актыўных групавых дзеяннях, якія груба парушылі грамадскі парадак, блакавалі вуліцыі і тым самым перашкаджалі працы грамадскага пасажырскага транспарту і устаноў горада.

Былі затрыманыя на трое сутак 11 жніўня 2021 года і змешчаныя ў ІЧУ. Да суда абвінавачаныя знаходзіліся пад падпіскай аб нявыездзе.

Суд пастанавіў прызнаць Яўгена Хар’янава і Уладзіслава Верасава вінаватымі і прызначыць ім пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам на два гады ў калоніі агульнага рэжыму.

Абодва ўзятыя пад варту ў залі суда.

Акалічнасці справы высвятляюцца.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства