viasna on patreon

Пакінуў камент пад пастом Вольгі Карач - прысудзілі два гады "хіміі" Дакумент

2021 2021-10-31T16:53:38+0300 2022-01-05T20:46:57+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/smargon-sud-2021.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Фота: Рэгіянальная газета.

Фота: Рэгіянальная газета.

Суд Смаргонскага раёна 29 кастрычніка вынес прысуд па крымінальнай справе, узбуджанай у адносінах да жыхара Смаргоні Дзмітрыя Дудойця.

Яго абвінавацілі ў знявазе прадстаўніка ўлады ў сувязі з выкананнем ім службовых абавязкаў, здзейсненай ў інфармацыі, якая размешчана ў сетцы Інтэрнэт (арт. 369 КК РБ).

Справу разглядаў суддзя Сяргей Боландзь.

Па матэрыялах абвінавачвання, Дзмітрый Дудойць яшчэ да мінулагодніх выбараў, 21 чэрвеня 2020 года, у сацыяльнай сетцы “Аднакласнікі” на старонцы Вольгі Карач з дапамогай ненарматыўнай лексікі ахарактарызаваў начальніка Ганцавіцкага РАУС Віталія Куляшова, падпісаўшы ягонае фота:

“Скаціна лысая, хутка прыйдзе наш час…”

Паводле прысуду абвінавачаны мусіць адбываць пакаранне ў выглядзе абмежавання волі тэрмінам на два гады, з адбываннем пакарання ў папраўчай установе адкрытага тыпу.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства