viasna on patreon

Лабарантку "Гродна Азоту" асудзілі на паўтара года "хатняй хіміі" за счэпку на "Маршы адзінства"

2021 2021-11-30T10:22:53+0300 2021-11-30T10:22:53+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/omon-akcija-protesta-6-sentjabrja-5.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
На "Маршы адзінства" ў Гродна 6 верасня 2020 года. Фота: Hrodnalife

На "Маршы адзінства" ў Гродна 6 верасня 2020 года. Фота: Hrodnalife

Жыхароў Гродна працягваюць судзіць за ўдзел у "Маршы адзінства", які адбыўся ў горадзе летась 6 верасня. Праз год, 6 верасня 2021-га, у Гродне адбыліся дзясяткі затрыманняў удзельнікаў таго марша. І цяпер суды адзін за адным выносяць абвінаваўчыя прысуды ў дачыненні да гэтых людзей.

Два гады "хатняй хіміі" за "счэпку". Гродзенцаў працягваюць судзіць за ўдзел у леташнім "Маршы адзінства"

Гэтым разам суд Кастрычніцкага раёна Гродна разгледзеў крымінальную справу 28-гадовай бухгалтаркі Дар'і Давідовіч. Дзяўчыну прызналі вінаватай ва ўдзеле ў "Маршы адзінства" 6 верасня мінулага года паводле ч. 1 арт. 342 КК — "Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх".

26 лістапада суд Кастрычніцкага раёна Гродна разгледзеў крымінальную справу ў дачыненні да 35-гадовай лабаранткі хімічнага аналізу прадпрыемства "Гродна Азот" Вольгі Белазёравай. Справу разглядала суддзя Вольга Бекушава, дзяржаўнае абвінавачванне падтрымлівала Вераніка Ульянава.

Вольга Белазёрава працуе на "Гродна Азоце" з 2006 года. Начальнік лабараторыі, у якой працуе жанчына, у характарыстыцы адзначыў, што яна "зарэкамендавала сябе высокакваліфікаваным граматным спецыялістам, з'яўляецца адным з найдасведчаных інструктараў вытворчага навучання, можа ў самы кароткі тэрмін навучыць ізноў прынятага лабаранта выкананню лабараторных аналізаў". Жанчына выхоўвае пяцігадовую дачку.

Паводле абвінавачвання, Вольга Белазёрава ўдзельнічала ў счэпцы грамадзян на "Маршы адзінства" ў Гродне 6 верасня мінулага года ў 13:20 каля дома № 10 па вуліцы Гарнавых. "Натхняючы сваімі паводзінамі навакольных з мэтай падахвочвання ў іх пачуцця неабходнасці ўдзелу ў паказаным несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве — мітынгу, правядзенне якога замахвалася на грамадскі спакой, парушала ўмовы адпачынку і побыту грамадзян, дэманстравала свой намер аказаць відавочнае непадпарадкаванне".

Сведкі ў пагонах хаваліся за шырмай. У Гродне за счэпку ў "Маршы адзінства" да 2,5 гадоў "хатняй хіміі" асудзілі 62-гадовую прыбіральшчыцу

Справу разглядаў суддзя Дзмітрый Кедаль, дзяржаўнае абвінавачванне падтрымлівала Алена Пранько. На самым пачатку судовага разгляду пракурорка зачытала хадайніцтвы супрацоўнікаў міліцыі, якія прасілі дапытваць іх за шырмай, бо "ў выпадку пазнавання тыя асцерагаюцца за сваё жыццё і здароўе".

Абвінавачваная прызнала віну ў поўным аб'ёме, пры гэтым адзначыўшы, што не згодная з тым, што яна нібыта загадзя ведала пра тое мерапрыемства і дзейнічала паводле папярэдняй змовы, паколькі з ейнага боку дзеянні былі спантаннымі. З 6 па 10 верасня гэтага года яе затрымлівалі па крымінальнай справе і змяшчалі ў ІЧУ. Адказваючы на пытанні дзяржаўнага абвінаваўцы, Вольга Белазёрава растлумачыла, што ў той дзень адправілася ў кнігарню набыць дачцэ інтэрактыўны глобус. Выходзячы з крамы, накіравалася ў бок прыпынку, дзе і далучылася да натоўпу грамадзян, пасля чаго пайшла ў бок вуліцы Савецкай і старога моста, — растлумачыла жанчына.

Сведкі-міліцыянты Валянцін Сташэўскі, Мікалай Задорын, Ала Сафонава і Сяргей Цімафееў на пасяджэнне не з'явіліся. У дачыненні да іх былі прынятыя меры бяспекі ў выглядзе невыдавання звестак аб іх асобах. Дзяржабвінаваўца падала суду дакумент, у адпаведнасці з якім сведкі знаходзяцца за межамі горада і занятыя аховай грамадскага правапарадку ў ТЛЦ "Брузгі".

Як высветлілася падчас абвяшчэння пісьмовых матэрыялаў, у справе "знаходзяцца копіі прысудаў суда, якія ўжо вынесеныя ў дачыненні да асобаў, што ўдзельнічалі 6 верасня 2020 года ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве".

Падчас вывучэння відэазапісу затрыманняў на маршы дзяржабвінаваўца сказала, што на заплечніку Вольгі Белазёравай была бел-чырвона-белая стужка: "Адкуль бчб-стужачка ўзялася на заплечніку? Загадзя ведалі пра правядзенне мерапрыемства? Да гэтага насілі стужкі на сваім заплечніку?". На што абвінавачаная адказала, што не насіла на заплечніку бчб-стужку. Аднак Вераніка Ульянава працягнула: "Калі вы насілі яе да гэтага, гэта адно, але калі вы наўмысна яе змясцілі дзеля ўдзелу ў маршы — гэта іншае!".

Магніт на лядоўні прызналі доказам па справе аб удзеле ў "Маршы адзінства". За гэта гродзенка атрымала два гады "хатняй хіміі"

15 лістапада ў судзе Кастрычніцкага раёна Гродна распачаўся разгляд крымінальнай справы ў адносінах да 52-гадовай Валянціны Будрэвіч. Паводле ч. 1 арт. 342 КК Беларусі ("Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх") жанчыну вінавацяць ва ўдзеле ў "счэпцы" падчас "Маршу адзінства" 6 верасня мінулага года. Справу разглядаў суддзя Уладзімір Пазняк, дзяржаўнае абвінавачванне падтрымлівала Вераніка Ульянава.

Падчас судовых спрэчак дзяржаўная абвінаваўца адзначыла, што па гэтай справе змякчальнымі акалічнасцямі з'яўляюцца чыстасардэчнае раскаянне і наяўнасць у Вольгі Белазёравай малой дачкі. Прадстаўніца пракуратуры прапанавала прыбраць з абвінавачвання ўказанне на дзеянні абвінавачанай паводле папярэдняй змовы, паколькі падчас судовага следства гэта не было выяўлена. Вераніка Ульянава прапанавала суду прызнаць жанчыну вінаватай і прызначыць ёй пакаранне ў выглядзе абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу тэрмінам на два гады ("хатняя хімія").

29 лістапада суддзя Вольга Бекушава вынесла прысуд і прызначыла пакаранне на паўгода меншае за тое, што прасіла дзяржабвінаваўца ў судовых спрэчках: паўтара года "хатняй хіміі".

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства