viasna on patreon

Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя

2021 2021-11-30T16:37:26+0300 2021-12-15T13:43:05+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/spring-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 20:05 (паўтор у суботу ў 7:00) у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” — праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека. 

Прэм'еру ў эфіры анлайн можна паслухаць праз інтэрнэт тут альбо тут (калі не адкрываецца, то карыстайцеся VPN).

Анонс праграмы на 30 лістапада:

Падзея: З нагоды Міжнароднага дня жанчын-праваабаронцаў (29 лістапада) узгадваем беларускіх жанчын-праваабаронцаў, якія сядзяць за кратамі:

  • Вольга Гарбунова ўласна падзеліцца меркаваннем, навошта выдзяляць менавіта жанчын з супольнасці праваабаронцаў (яе голас быў запісаны яшчэ да яе затрымання);
  • Марфе Рабковай цяпер пагражае да 20 гадоў пазбаўлення волі. Сваім калегам яна распавядала пра допыты яшчэ да “Вясны”, падчас якіх следчы яе біў галавой аб стол;
  • Таццяна Ласіца перажыла два месяцы суда над ёй з моцнымі болямі. Мабыць, ёй патрэбна аперацыя, але ва ўмовах СІЗА гэтым ніхто займацца не хоча;
  • Пераемнасць пакаленняў выразна была бачная падчас назірання за выбарамі: “Выдалілі адну Гарачку, прыйшла іншая”, — пра Юлію Гарачку распавядае яе маці Наталля Гарачка-Басалыга.

Па-за межамі: Паглядзім, якія акцыі прайшлі на мінулым тыдні з нагоды рэпрэсій у Беларусі:

  • 24 лістапада ў Вільні (Літва) узнікла Алея Беларусі — Вігілія дэмакратыі. Цяпер там растуць 16 рабін, бо “ў літоўскай міфалогіі рабіна адганяе злых духаў”, — кажа сябра Літоўскага Сейма Гедрус Супліс.
  • 25 лістапада ў Беластоку (Польшча) прайшла акцыя салідарнасці з лідарамі Саюза палякаў у Беларусі Анжалікай Борыс і Анджэем Пачобутам. “Д’ябал жыве”, — кажа Ірэна Бярнацкая, сябра Саюза палякаў у Беларусі, якая правяла два месяцы ў зняволенні і потым была прымусова вывезена на мяжу з Польшчай.
  • 28 лістапада беларусы ў Батумі (Грузія) далучыліся да Дня салідарнасці з беларускімі палітвязнямі, дзе ўзгадалі і зняволеных “вясноўцаў”. “Нашы людзі там сядзяць — і нам важна памятаць пра іх”.

У музычных паўзах — кампазіцыі ў выкананні спявачкі NAKA.

Аўдыёзапіс выпуску:

https://spring96.org./wp-content/uploads/2015/03/2021-11-30_Eva_VIASNA_AN.mp3

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства