Яшчэ аднаго ўдзельніка пратэстаў у Беларусі экстрадзіруюць у Беларусь
Расійскія ўлады па запыце Беларусі працягваюць затрымліваць і падвяргаць працэдуры экстрадыцыі беларусаў, якіх пераследуюць на радзіме у сувязі з выбарчымі пратэстамі. У Беларусі іх абвінавачваюць па артыкулах 293, 363 і 364 Крымінальнага кодэкса — удзел у масавых беспарадках, аказанне супраціву супрацоўнікам міліцыі, гвалт у дачыненні да сілавікоў.
Жыхара Жлобіна экстрадзіруюць у Беларусь
Расія высылае па запыце Мінска грамадзяніна Беларусі Дзмітрыя Падлобнікава. Яго абвінавачваюць у супраціве сілавікам і спробе нанесці ўдары супрацоўніку міліцыі падчас акцыі пратэсту ў дзень прэзідэнцкіх выбараў у Жлобіне.
У аўторак ён патэлефанаваў маці і распавёў, што яму загадалі збіраць рэчы. Увечары адвакат Падлобнікава паведаміла Бі-бі-сі, што яго павезлі з СІЗА. На радзіме яму пагражае да сямі гадоў пазбаўлення волі.
Інфармацыю падцвердзілі прадстаўнікі Маскоўскай Хельсінкскай групы. У тэлеграме яны паведамілі, што Падлобнікава вывезлі з СІЗА ў Каломне ўчора каля дзвюх гадзін таму.
25-гадовага Падлобнікава абвінавачваюць паводле двух артыкулаў Крымінальнага кодэкса -арт.342 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак) і арт. 364 (гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў). Максімальнае пакаранне па ім - сем гадоў пазбаўлення волі.
Падлобнікаў браў удзел у акцыі пратэсту ў Жлобіне 9 жніўня 2020 года. Ён пайшоў сустракацца з сябрам і трапіў на плошчу, дзе праходзілі мітынгі супраць вынікаў выбараў, распавяла Бі-бі-сі маці абвінавачанага Галіна Падлобнікава. Паводле яе слоў, на мітынгу яе сына збілі, ён быў «у несвядомым стане».
Пра справу Падлобнікава публічна стала вядома толькі ў сярэдзіне снежня — амаль праз паўгода пасля яго арышту.
Паводле Бі-бі-сі, са жніўня 2020 года ў Расіі арыштавалі як мінімум 20 беларусаў па справах, звязаных з пратэстамі супраць Лукашэнкі. Некаторыя з іх ужо высланы на радзіму, іншых чакае экстрадыцыя або выдварэнне.
Шэсць беларусаў сядзяць у расійскіх ізалятарах у чаканні экстрадыцыі за пратэсты на Радзіме. Расказваем іх гісторыі
Па версіі следства, Падлобнікаў аказваў супраціў пры затрыманні, рукамі і нагамі наносіў удары па шчытах супрацоўнікаў міліцыі, а таксама спрабаваў нанесці ўдары аднаму з іх, прычыніўшы яму такім чынам «маральную шкоду».
Абвінавачванне тычыцца не персанальна Падлобнікава, а групы асоб, адзначыла ў размове з Бі-бі-сі яго адвакат Марыя Красава.
Следства прыводзіць у якасці доказу віны расшыфроўку тэлефоннай размовы яго маці са знаёмым Падлобнікава, які быў з ім у той дзень. Мужчына на запісе распавядае, што яе сын «пайшоў да міліцыянераў» і «пачаў з імі біцца».
Пры гэтым самога Падлобнікава «глушанулі добра». «Так ўдарылі, што ён страціў прытомнасць. Яму па галаве дубінкай ударылі», - казаў мужчына, вынікае з расшыфроўкі размовы ў матэрыялах справы Падлобнікава.
У Жлобіне Падлобнікава пасля затрымання даставілі ў аддзяленне міліцыі, дзе ён правёў трое сутак, пасля чаго яго адпусцілі. «Яму нічога на рукі не аддалі, падпіску аб нявыездзе ён не даваў», — распавяла маці Падлобнікава.
Затрыманую ў Расіі беларуску Яну Пінчук змясцілі пад варту ў СІЗА ў Санкт-Пецярбургу
4 лістапада ў Санкт-Пецярбургу адбыўся суд аб абранні меры стрымання да экстрадыцыі ў Беларусь 24-гадовай Яны Пінчук. Да суда двое сутак яна ўтрымлівалася ў ІЧУ Васілевостраўскага раёна. Як распавяла адвакат Яны, пад вартай яна будзе знаходзіцца ў СІЗА-5 у Санкт-Пецярбургу мінімум да 10 снежня. Затым пракуратура будзе вырашаць яе лёс і пытанне аб экстрадыцыі ў Беларусь. Што характэрна, запыт на экстрадыцыю ў Беларусь Пінчук адсутнічае ў матэрыялах справы.
Крымінальную справу па ч. 3 арт.130, ч.1 арт. 361-1 КК супраць Яны Пінчук распачалі ў траўні гэтага года праз тое, што яна з 23.09.2020 па 07.12.2020 "адміністравала тэлеграм-канал "Витебск 97%". 5 траўня Яну абвясцілі ў вышук. Цэлы год яна не ездзіла ў Беларусь, працавала ў Расіі афіцыянткай. Пра тое, што яна ў вышуку, яна не ведала. Затрымалі Яну 1 лістапада дома ў яе маладога чалавека, які з'яўляецца грамадзянінам Расіі.
На судзе Яна распавяла, што пакутуе хранічным гастрытам, астмай, панічнымі нападамі.
У СІЗА Белгарада чакае вырашэння свайго лёсу Вадзім Дубойскі
Еўрапейскі суд па правах чалавека (ЕСПЧ) 20 кастрычніка прыняў рашэнне па скарзе адваката беларуса Вадзіма Дубойскага. Жыхар Брэста зараз знаходзіцца ў Белгародскай СІЗА, яго чакае выдача на радзіму. ЕСПЧ забараніў гэта рабіць, так як пагадзіўся з довадамі абароны аб пераследзе і магчымасці катаванняў беларуса. Пра гэта БелаПАН са спасылкай на адваката паведаміла сястра Дубойскага.
Нагадаем, 13 кастрычніка Суд у Чырвонай Ярузе (Белгарадская вобласць) падоўжыў на 2 месяцы арышт Дубойскаму. Яго затрымалі ў Расіі 12 красавіка на запыт беларускіх уладаў, мужчына знаходзіцца ў СІЗА Белгарада.
У жніўні 2020 года ў Брэсце Вадзіма затрымалі і збілі, але адпусцілі без пратакола. Мужчына зняў пабоі — і на яго завялі справу за масавыя беспарадкі. Увосень 2020 года ён з'ехаў у Расію, дзе і быў затрыманы, піша "Н...Н...".
Адзінаборца Кудзіна экстрадзіравалі з Расіі іасудзілі на два з паловай гады калоніі