viasna on patreon

Інфармацыйная прадукцыя тэлеграм-канала "Вясны" прызнаная экстрэмісцкімі матэрыяламі

2021 2021-12-30T19:15:00+0300 2021-12-30T19:19:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/viasna_loha.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

30 снежня 2021 года суд Чыгуначнага раёна Гомеля прызнаў экстрэмісцкімі матэрыяламі інфармацыйную прадукцыю тэлеграм-канала "Вясны". Такое рашэнне прыняў суддзя Ілля Свірыдаў.

Юрыст «Вясны» Павел Сапелка пракаментаваў «Нашай Ніве» прызнанне інфармацыйнай прадукцыі тэлеграм-канала экстрэмісцкімі матэрыяламі:

«Дакладна мы даведаемся, якія нашы сродкі камунікацыі з аўдыторыяй прызнаныя экстрэмісцкімі, калі будуць унесеныя змены ў рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў. Але, спадзяюся, прызнанне нашай прадукцыі экстрэмісцкай не нашкодзіць валанцёрам і нашай працы. Бо валанцёры не займаюцца вырабам інфармацыйнай прадукцыі. Ну і будзем мяняць фармат назірання. Насамрэч, гэта ўжо мяняецца.

Зразумела, што гэтая гісторыя з боку дзяржавы была заўсёды: закрывалі раты адвакатам, закрывалі раты СМІ. Я памятаю часы, калі я сам працаваў адвакатам: суд не так хвалявала, што ты скажаш на працэсе, колькі хвалявала тое, што ты скажаш пасля працэсу ў СМІ. Пасля яны пайшлі яшчэ далей, пачалі думаць, што будзе сказана на працэсе, бо прыйдуць журналісты і рэтранслююць гэта.

Але дзейнасць мы не спынім, «Вясна» будзе вечна. Пакуль няма прадпасылак для закрыцця. За апошні час мы не страцілі ніводнага накірунку дзейнасці, нават негледзячы на тое, што частка з’ехала, частка засталася. Яшчэ калі пачаўся кавід, мы пачалі праяўляць гнуткасць, пачынаць працаваць па-новаму».

Нагадаем, 5 лістапада суд Ленінскага раёна Гродна прызнаў экстрэмісцкімі матэрыяламі сайт і сацсеткі «Гарадзенскай вясны» («Haradzenskaja Viasna») — рэгіянальнага сайта праваабарончага цэнтра «Вясна», які распавядае аб правах чалавека ў гарадзенскім рэгіёне. 

Тэлеграм-канал "Вясны" хочуць прызнаць экстрэмісцкім

Што вядома пра суддзю, які будзе разглядаць гэтае пытанне

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства