viasna on patreon

Алесь Бяляцкі застаецца за кратамі — суд не задаволіў скаргу вясноўца на падаўжэнне тэрміна зняволення

2022 2022-01-28T16:14:39+0300 2022-01-29T20:49:21+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/bialiacki.jpeg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сёння суд разглядзеў скаргу палітзняволенага старшыні Праваабарончага цэнтра "Вясна" Алеся Бяляцкага на падаўжэнне тэрміна заключэння пад варту. Дэталі працэсу невядомыя, бо суд праходзіў у закрытым рэжыме, а адвакат знаходзіцца пад падпіскай аб неразгалошванні. Вясновец утрымліваецца ў няволі ўжо амаль сем месяцаў. Распавядаем пра вынікі закрытага разгляду скаргі старшыні «Вясны».

Алесь Бяляцкі

У судзе Партызанскага раёна Мінска 28 студзеня разглядзелі чарговую скаргу палітзняволенага старшыні «Вясны» Алеся Бяляцкага на падаўжэнне тэрміна заключэння пад варту. Суддзя Наталля Дзядкова пакінула скаргу без задавальнення, таму праваабаронца застанецца ў няволі. Суд праходзіў у закрытым рэжыме, таму інфармацыі з працэсу няма.

Скрыншот расклада судовага пасяджэння з сайта Вярхоўнага суда

У зняволенні Алесь Бяляцкі, яго намеснік Валянцін Стэфановіч і юрыст арганізацыі Уладзімір Лабковіч утрымліваюцца за сваю праваабарончую дзейнасць ужо 198 дзён. Праваабаронцаў вінавацяць у тым, што яны не зарэгістравалі Праваабарончы цэнтр "Вясна". Улады палічылі, што вясноўцы ўхіліліся ад прызнання арганізацыі падатковым агентам і выканання яго абавязкаў, а значыць "здзейснілі ўхіленне ад выплаты сум падаходнага падатку, якія падлягаюць падліку, утрыманню ў падаткаплацельшчыка і пералічэнню ў бюджэт падатковым агентам, шляхам утойвання падатковай базы за перыяд з 2013 па 2020 год у агульнай суме не менш за 113 428 рублёў, што складае 3911 базавых велічыняў і пацягнула прычыненне шкоды дзяржаве ў буйным памеры". 

Паўгода ў няволі. Распавядаем, што цяпер вядома пра трох зняволеных вясноўцаў

Што распавядаюць родныя пра зняволеных вясноўцаў, як іх сем'і сустрэлі Новы год без блізкіх і што самі праваабаронцы пішуць на волю – чытайце ў нашым матэрыяле.

Пра ход справы і следчыя дзеянні за ўсе сем месяцаў зняволення нашых калегаў амаль нічога невядома, бо адвакаты праваабаронцаў знаходзяцца пад падпіскамі аб неразгалошванні. Распавесці яны нічога не могуць нават родным зняволеных. Вясноўцы пра справу таксама не могуць напісаць у лістах, бо іх наўпрост з СІЗА не выпусціць цэнзар.

"Вясна прыйдзе незваротна!" – што з-за кратаў пішуць палітвязні-вясноўцы

Пра што распавядаюць праваабаронцы "Вясны" ў лістах на волю.

Лісты ад Алеся з-за кратаў прыходзяць нерэгулярна. Праваабаронца ў лістах дзеліцца ўспамінамі пра тое, як ён працаваў дырэктарам літаратурнага музея Максіма Багдановіча і ўзгадвае мінулае. У нядаўнім лісце Бяляцкі напісаў, што захварэў, меркавана, на ангіну. Таксама ў яго за кратамі абвастрыліся хранічныя хваробы. Але гэта не перашкаджае Алесю не губляць аптымізму:

«У мяне ўсё па-старому. Дні праходзяць, дні лятуць. Увесну настрой у мяне заўсёды весялейшы. Таму чакаю даўжэйшых дзён, спеваў птушак і ярчэйшага сонца», — напісаў вясновец у нядаўнім лісце.

Блог Алеся Бяляцкага: Музей. На святочным прыёме, зазіраючы ў свае тэзы, давялося імправізаваць

Алесь Бяляцкі апісвае юбілейную вечарыну на 100-годдзя з Дня нараджэння паэта, якая адбылася 8 снежня 1991 года ў Оперным тэатры.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства