viasna on patreon

Пачаўся суд над палітзняволенымі рэдактарамі «Нашай Нівы» Ягорам Марціновічам і Андрэем Скурко

2022 2022-02-28T20:58:33+0300 2022-02-28T21:05:45+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/skurko_martinovich.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Фота: Sputnik.by

Фота: Sputnik.by

Суд Заводзкага раёна Мінска пачаў разглядаць крымінальную справу супраць галоўнага рэдактара «Нашай нівы» Ягора Марціновіча і кіраўніка аддзелу маркетынгу і рэкламы Андрэя Скурко. Іх абвінавачваюць паводле ч. 2 арт. 216 Крымінальнага кодэксу. Справу разглядае суддзя Анжэла Касцюкевіч.

У залу суда паспрабавалі трапіць каля 30 чалавек – у тым ліку, і замежныя дыпламаты. Аднак на паседжанне пусцілі толькі 12 чалавек, з іх шэсць – сваякі. 

Паводле версіі абвінавачвання, "Скурко і Марціновіч, з'яўляючыся службовымі асобамі выдавецкага прадпрыемства, а Марціновіч — яшчэ і ўласнікам прыватнага ўнітарнага прадпрыемства, з траўня 2017 года да чэрвеня 2021 года размясцілі ў кватэры, якая належыць Скурко, офісы гэтых арганізацый для ажыццяўлення прадпрымальніцкай дзейнасці". Пры гэтым яны працягвалі плаціць за камунальныя паслугі па тарыфах для фізічных асоб, а неабходна было плаціць па тарыфах для юрыдычных.

Сваімі дзеяннямі Скурко і Марціновіч нанеслі РУП "Мінскэнерга" і КУП "Мінскводаканал" шкоду на суму больш за 10 тысяч рублёў. «Мінскводаканал» папрасіў суд далучыць дакументы пра тое, што абвінавачаныя кампенсавалі пазоў: у яго няма прэтэнзій да абвінавачаных паводле грамадзянскага пазову. "Мінскэнерга" заявіў аб тым, што адмаўляецца ад пазову. Суд задаволіў гэтае хадайніцтва і спыніў вытворчасць па грамадзянскай пазове да абвінавачаных. Прадстаўніка "Мінскводаканала", аднак, пацвердзіў, што абвінавачаныя выкарыстоўвалі памяшканне прыватнай кватэры для прадпрымальніцкіх мэтаў і плацілі за камунальныя паслугі як фізасобы, а не як ІП. 

Андрэй Скурко сказаў у судзе, што будзе выступаць у канцы судовага следства і на пытанне пра віну адкажа тады ж. Ягор Марціновіч таксама на бягучым этапе не гатовы сфармуляваць сваю пазіцыю, паведаміў "Медыязоне" глядач з залі суда.

Паседжанне суда на сёння завершанае. Працяг будзе ў сераду 2 сакавіка а 11-й.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства