viasna on patreon

Больш за 55 чалавек адправілі за краты. Вынікі адміністрацыйных судоў за 28 лютага

2022 2022-02-28T21:37:16+0300 2022-02-28T22:00:41+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/vybarchy-uchastak.jpeg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Каля аднаго з выбарчых участкаў 27 лютага. Фота "Новы час"

Каля аднаго з выбарчых участкаў 27 лютага. Фота "Новы час"

Беларускія суддзі пачалі разглядаць адміністрацыйныя справы супраць затрыманых 27 лютага. У асноўны дзень галасавання на рэферэндуме па зменах у Канстытуцыі беларусы выйшлі на пратэсты супраць рэферэндума, а таксама супраць удзелу Беларусі ў расейскім нападзе на Украіну. У РУУСах на пратэстоўцаў складалі пратаколы па арт. 24.23 КаАП (Удзел у масавых мерапрыемствах), арт. 19.1 КаАП (Дробнае хуліганства) або арт. 24.3 КаАП (Непадпарадкаванне міліцыянтам). Некаторых асудзілі адразу па двух пратаколах. Па звестках праваабаронцаў агулам было затрымана больш за 730 чалавек. У выніку, 28 лютага беларускія суды арыштавалі мінімум 55 чалавек, яшчэ тром прызначылі штрафы. 

Праваабаронцы «Вясны» працягваюць збіраць інфармацыю пра вынікі судовых пасяджэнняў. Падрабязнасці з судовых працэсаў у табліцы і ў тэлеграм-канале "Вясна назірае". 

Спіс затрыманых у асноўны дзень рэферэндума 27 лютага

У асноўны дзень галасавання на рэферэндуме па зменах у Канстытуцыі масава затрымліваюць грамадзян у розных гарадах Беларусі. 

*Карыстайцеся пошукам і сарціроўкай, каб хутка знайсці інфармацыю.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства