viasna on patreon

Павіншуйце палітзняволеных праваабаронцаў з 26-годдзем «Вясны»

2022 2022-04-22T17:09:21+0300 2022-05-24T16:32:56+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/viasnovcy.jpeg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

26 красавіка — гэта не толькі дзень гадавіны Чарнобыльскай трагедыі, але і дзень заснавання Праваабарончага цэнтра "Вясна".


26 красавіка 1996 года падчас Чарнобыльскага шляху ўлады жорстка разагналі шматтысячны мітынг. Тады было затрымана больш за 200 чалавек, а грамадскія актывісты аб'ядналіся дзеля аказання дапамогі затрыманым і іх сем'ям. Так узнік Праваабарончы цэнтр «Вясна». Цягам ужо 26 гадоў праваабаронцы «Вясны» абаранялі і працягваюць абараняць правы грамадзянаў і адстойваюць іх інтарэсы перад дзяржавай на нацыянальным і міжнародным узроўні.

Але сямёра праваабаронцаў будуць сустракаць 26-годдзе «Вясны» за кратамі. Гэта старшыня Алесь Бяляцкі, ягоны намеснік Валянцін Стэфановіч, юрыст Уладзімір Лабковіч, каардынатарка Валанцёрскай службы Марфа Рабкова, кіраўнік Гомельскай філіі Леанід Судаленка і валанцёры Таццяна Ласіца і Андрэй Чапюк.

Сем праваабаронцаў-вясноўцаў адзначаць за кратамі Дзень правоў чалавека

Распавядаем у храналогіі пераследу пра тых, каго ўлады схавалі за краты за тое, што абаранялі правы чалавека ў Беларусі, дапамагалі людзям і адкрыта заяўлялі пра бяспраўе ў краіне з боку беларускіх ўладаў

Распавядаем пра магчымыя спосабы падтрымкі вясноўцаў:

1. Лісты салідарнасці – наймацнейшая падтрымка звонку. Падпісвайце паштоўкі, пішыце лісты і дасылайце словы падтрымкі нашым калегам. Даслаць лісты можна праз звычайную пошту, а таксама праз электронныя сэрвісы: Майстэрню паштовак салідарнасці; ініцыятывуВклеточку” і письмо.бел

2. Пакіньце свае віншаванні і словы падтрымкі на віртуальнай дошцы. Мы раздрукуем іх і перададзім нашым калегам і каляжанкам за краты.

3. Дашліце пасылку ці бандэрольку з рознымі смачняшкамі і прыемнымі дробязямі. Гэта вялікая дапамога сем’ям вязняў і добрая падтрымка саміх зняволеных, асабліва ў святы. Калі ласка, не трэба адносіць палітвязням перадачы без узгаднення са сваякамі, бо ў СІЗА ўстаноўлены ліміт на перадачы па вазе – 30 кг на месяц. Пры гэтым пасылкі маюць абмежаванні толькі ад пошты – ў адной пасылцы можна адсылаць рэчаў да 50 кг за раз. Але даслаць цяпер можна ўсім вясноўцам акрамя Леаніда і Таццяны.

4. Можаце зрабіць грашовыя пераводы нашым калегам і каляжанкам у СІЗА-1, каб яны змаглі сабе набыць, напрыклад, маркі, канверты і паштоўкі, каб адказаць на лісты салідарнасці і таксама павіншаваць сваіх блізкіх са святамі.

5. Падпішы петыцыю за вызваленне “вясноўцаў”!

7. Далучайцеся да Чарнобыльскага шляху ў Вільні і выкажыце сваю салідарнасць з палітзняволенымі вясноўцамі! Збор і мітынг у 18:00 на Лукішскай плошчы ў Вільні, а з 19:00 адбудзецца шэсце да помніка "Маці Чарнобыля".

Больш навінаў пра вясноўцаў – на сайце freeviasna.org

Падтрымаць праваабаронцаў лістамі, паштоўкамі, тэлеграмамі і грашовымі пераводамі можна па адрасах: 

СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2

Аляксандр Віктаравіч Бяляцкі
Валянцін Канстанцінавіч Стэфановіч
Уладзімір Мікалаевіч Лабковіч
Андрэй Сяргеевіч Чапюк
Марыя Аляксандраўна Рабкова

ПК №4, 246035, г. Гомель, вул. Антошкіна, 3

Таццяна Леанідаўна Ласіца

ПК №3, 211322, Віцебская вобласць, г.п. Віцьба

Леанід Леанідавіч Судаленка

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства