viasna on patreon

"Праваабаронцы не спыняць сваёй дзейнасці, пакуль усе палітвязні не будуць вызваленыя". "Вясна" далучылася да Чарнобыльскага шляху Фота

2022 2022-04-27T12:07:17+0300 2022-04-27T13:27:25+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/chsh_2022.png Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Чарнобыльскі шлях, Вільня, 26 красавіка 2022 г.

Чарнобыльскі шлях, Вільня, 26 красавіка 2022 г.

26 красавіка ў Вільні адбыўся мітынг і Чарнобыльскі шлях, прысвечаны 36 гадавіне трагедыі на Чарнобыльскай АЭС. Ініцыятарам гэтага традыцыйнага шэсця выступіў Экадом.

Сёлета актуальнасць Шляху заўважная як ніколі, а экалагічны парадак дня пераплёўся з антываенным.

Падчас вайны ва Украіне АЭС упершыню ў гісторыі зрабіліся месцам вядзення ваенных дзеянняў і таксама выкарыстоўваюцца як абароненыя ваенныя плацдармы для расійскага войска, якія вывелі з ладу сістэмы радыяцыйнага маніторынгу на захопленых станцыях, некалькі разоў абясточылі ЧАЭС. Салдаты вялі актыўныя перасоўванні ваеннай тэхнікі і баявыя дзеянні каля АЭС, капалі акопы ў зоне адчужэння, уключаючы высока небяспечны руды лес, дзе былі зафіксаваныя пажары. Усё гэта стварае ўмовы для радыяцыйнай падзеі, што ў некалькі дзясяткаў разоў пераўзыходзіць паводле сваіх маштабаў Чарнобыль і Фукусіму. І гэта пагроза, з якой мы працягваем жыць”, - сказала падчас выступу на Лукішскай плошчы Сабіна Аліева, рэдактарка youtube-канала “Краіны для жыцця”.

Праваабаронцы “Вясны” таксама прынялі ўдзел у мерапрыемстве, бо 26 красавіка – гэта і дзень заснавання арганізацыі, якая абараняе правы чалавека ужо 26 год запар.

chsh_2022_3.png
Праваабаронца "Вясны" Дзіяна Пінчук

Прадстаўніца “Вясны” Дзіяна Пінчук сказала:

У 1996 годзе ўлады жорстка разагналі шматтысячны Чарнобыльскі шлях і затрымалі больш за 200 чалавек. Тады грамадскія актывісты аб'ядналіся, каб дапамагаць затрыманым і іх сем'ям. Так узнік Праваабарончы цэнтр «Вясна».

Але цяпер за кратамі апынуліся тыя, хто абараняў правы чалавека ў Беларусі і рабілі ўсё, каб беларусы не заставаліся сам-насам з рэпрэсіўнай дзяржаўнай машынай. Гэта старшыня “Вясны” Алесь Бяляцкі, ягоны намеснік і віцэ-прэзідэнт Міжнароднай Федэрацыі за правы чалавека Валянцін Стэфановіч, юрыст і каардынатар кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” Уладзімір Лабковіч. За кратамі ў чаканні суда яны ўтрымліваюцца ўжо больш за дзевяць месяцаў.

Кіраўнік Гомельскай філіі  «Вясны» Леанід Судаленка і валанцёрка Таццяна Ласіца ўжо ў калоніях адбываюць свае тэрміны за дапамогу тым, хто пацярпеў ад палітычных рэпрэсій.

Учора ў Мінску распачаўся суд над каардынатаркай Валанцёрскай службы “Вясны” Марфай Рабковай і валанцёрам Андрэем Чапюком. Марфе пагражае да 20 гадоў зняволення, Андрэю – да 8. Яны ўтрымліваюцца ў сумнавядомай “Валадарцы” ужо больш за паўтары гады.

Яны пакутуюць за шматгадовую праваабарончую працу.  Краты, якія падзяляюць іх і вольнае жыццё — гэта помста ўладаў за дзейнасць усяго Праваабарончага цэнтра “Вясна”. Гэта помста за тое, што праваабаронцы ніколі не маўчалі і не маўчаць пра рэпрэсіі і парушэнне правоў беларусаў.

На дадзены момант у Беларусі налічваецца 1142 палітычных зняволеных. Гэтая лічба расце амаль штодзённа. І праваабаронцы не спыняць сваёй дзейнасці, пакуль усе палітвязні не будуць вызваленыя, а справядлівасць не адновіцца.

Таксама слова ўзяў віцэ-прэзідэнт Еўрапейскага камітэта Сейма Літвы і міжнародны сакратар галоўнай кіруючай партыі Літвы Жігімантас Павільёніс, саветнік і кіраўнік аддзела ўнутранай палітыкі Аляксандр Дабравольскі, прадстаўніца “Экадома” Ірына Сухій.

Пасля мітынгу шэсце рушыла ад Лукішскай плошчы да парка Сапегаў, дзе ўдзельнікі акцыі запалілі знічкі і ўсклалі кветкі да помніку Маці Чарнобыля.

"Праваабаронцы не спыняць сваёй дзейнасці, пакуль усе палітвязні не будуць вызваленыя". "Вясна" далучылася да Чарнобыльскага шляху

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства